Вы тут

Прэзідэнт: паступіла інфармацыя пра яшчэ адзін атрад баевікоў, перакінутых у Беларусь


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу заявіў, што сёння яму паступіла інфармацыя пра яшчэ адзін атрад баевікоў, перакінутых у Беларусь, перадае БелТА.


«Сёння паступіла інфармацыя пра яшчэ адзін атрад, які перакінуты на поўдзень. Мы павінны, калі ідзе ўборка, бегаць, лавіць іх па лясах! Мы ж іх усіх адловім», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама пракаментаваў некаторыя канспіралагічныя версіі пра нядаўнія затрыманні ў Беларусі 33 членаў ПВК Вагнера. Паводле яго слоў, за дыскусіяй у інтэрнэце ён назірае са здзіўленнем, бо высновы там робяцца дзіўныя. «Дайшлі да таго, што два прэзідэнты дамовіліся, — прывёў ён прыклад. — Гэта вельмі небяспечны і моцны сігнал. І ўсё гэта пра Стамбул, Венесуэлу, Афрыку і Лівію — хлусня. Гэтыя людзі (яны далі паказанні) былі накіраваны адмыслова ў Беларусь. Каманда была — чакаць. Былі квіткі, набытыя на Стамбул, — гэта легенда, таму што, выязджаючы праз расійскую мяжу, ім трэба было прад’явіць і там, і тут, што яны ляцяць у Стамбул».

Пры гэтым Прэзідэнт выказаў здзіўленне: навошта ляцець у Стамбул ці нейкую афрыканскую краіну праз Беларусь? «Бо папросту можна было з Наварасійска, з Крыма ў рэшце рэшт. Махнуў — і там, у Стамбуле. Чаго праз Беларусь? А яшчэ мадней ў Лівію ці яшчэ кудысьці. Не слухайце гэтага хлусні», — заклікаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі дзейнічаюць пэўныя законы, і ў суседняй краіне пра іх добра ведаюць. «Закон ёсць закон. Падабаецца — не падабаецца, яго трэба выконваць. Ведаеш ты яго ці не ведаеш, ты будзеш адказваць усё роўна па законе. Мы па-чалавечы ставімся да гэтых хлопцаў, і ад гэтага атрымалі пэўны эфект: яны распавялі ўсё. Таму спыніце хлусіць і мясіць ўсякую мешаніну ў сродках масавай інфармацыі, — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да аўтараў канспіралагічных тэорый. — Мы родныя людзі — беларусы, украінцы, расейцы, палякі,яўрэі. Мы заўсёды жылі тут у свеце, і не падкідвайце тут зброю, не падрывайце абстаноўку, бо будзе шугаць так, што да Уладзівастока будзе цяжка».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.