Вы тут

Лукашэнка пра мэты будучай пяцігодкі: сярэдняя зарплата вырасце ў два разы


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае БелТА.


«Ва ўрада галоўная задача — рост дабрабыту і даходаў грамадзян. Мы працягнем узважаную, спакойную працу. Не верце тым, хто, нічога не разумеючы, абяцае вам залатыя горы. Цудаў не бывае. Усе даецца толькі сваёй працай. Асабліва ў гэтай страшнай крызіснай сітуацыі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу, што ў краіне няма адчувальнага сацыяльнага расслаення. А дабрабыт грамадзян залежыць ад працы эканомікі. «Ніякіх сакрэтаў няма. Будзем больш вырабляць і прадаваць на экспарт запатрабаваную прадукцыю — вырасце і дабрабыт. Пад гэтую мэту складзены і нашы планы, і праграмы, і разлікі. У будучай пяцігодцы сярэдняя зарплата ў Беларусі вырасце ў два разы. Не в пяць і ня у дзесяць, толькі ў два разы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: blizko.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.