Вы тут

«У Беларусі для IT-сектара створаны самыя камфортныя ўмовы»


У Беларусі для IT-сектара створаны самыя камфортныя ўмовы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае БелТА.


«У апошнія гады ў свеце нас усё часцей называюць IT-краінай. Для IT-сектара створаны самыя камфортныя ўмовы. А дасягнуты поспех — заслуга саміх хлопцаў. Яны ініцыявалі і падрыхтавалі дэкрэт Прэзідэнта ў 2017 годзе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што экспарт дадзенага сектара ў мінулым годзе склаў $ 2,5 млрд. «І ўсяго за адзін год новых рэзідэнтаў з’явілася больш, чым за ўсе папярэднія 12 гадоў існавання Парку (высокіх тэхналогій. — Заўвага. БелТА). Самае цікавае: нават нягледзячы на пандэмію, яны не толькі не страцілі, але і працягнулі расці, прычым вельмі імкліва», - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, рашэнне з нагоды ПВТ прымалася не толькі і не столькі дзеля саміх айцішнікаў. «Бо што такое IT-парк? Гэта ж мільярды валюты для краіны. Яны зарабляюць іх за мяжой, а пакідаюць тут. І гэта вялікі ўклад у нашу эканоміку. Магутны IT-сектар — сведчанне ўзроўню развіцця нацыі. І за гэтым будучыня», — упэўнены беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што «лічбу» ў Беларусі трэба ўкараняць хутчэй. «Новыя інфармацыйныя тэхналогіі — гэта штучны інтэлект, разумны горад, паслугі, грамадская бяспека, уласныя аплатныя сістэмы, якія не залежаць ад транснацыянальных. Лідары цыфравізацыі ў свеце вызначаны. Гэта ЗША і Кітай. З імі мы абавязаныя дамовіцца аб прамым стратэгічным супрацоўніцтве ў гэтай сферы», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Прэв’ю: edufin.md

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».