Вы тут

«Братэрскія адносіны з намі Расія памяняла на „партнёрскія“. А дарэмна» — Прэзідэнт


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.


«І Расія баіцца нас страціць — бо акрамя нас у яе не засталося па-сапраўднаму блізкіх саюзнікаў. І Захад апошнім часам стаў праяўляць да нас усё больш прадметную цікавасць. Ды і Кітай сур’ёзна разлічвае на нас. Наш адказ усім вядомы: Беларусь не сябруе з кімсьці супраць кагосьці», — заявіў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што наша краіна выступае за шматвектарнасць, паслядоўную і прадказальную знешнюю палітыку.

Але пры гэтым, па яго словах, Расія заўсёды «была, ёсць і будзе нашым найбліжэйшым саюзнікам, хто б ні быў ва ўладзе ў Беларусі ці Расіі». «Гэта непераадольны фактар. Гэта глыбока ўнутры нашых народаў, нягледзячы на тое, што братэрскія адносіны з намі памяняла на „партнёрскія“. А дарэмна» — сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнт запэўніў, што стратэгічнае партнёрства мы будзем будаваць і з Кітаем, і з Захадам, і з ЗША, нашымі суседзямі, а таксама краінамі далёкай дугі.

«Мы і далей будзем вырашаць міжнародныя праблемы выключна мірным шляхам і, калі папросяць, гатовыя працягнуць руку дапамогі іншым дзяржавам. Мы нікому ні на якія праблемы не навязваліся і навязвацца не збіраемся», — адзначыў лідар краіны.

Ён нагадаў, што за краінай замацавалася званне донара бяспекі для еўрапейскага дома, да нас праяўляюць вялікі інтарэс у міжнароднай суполцы, з намі хочуць мець справу самыя адказныя сусветныя гульцы.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».