Вы тут

Лукашэнка: Беларусь не сябруе з кім-небудзь супраць каго-небудзь, мы за прадказальную знешнюю палітыку


Беларусь не сябруе з кім-небудзь супраць каго-небудзь, а прытрымліваецца шматвектарнасці і прадказальнай знешняй палітыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае БелТА.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння гандлёвыя канфлікты перацякаюць у палітычную і ваенную плоскасць, становяцца фактарам развіцця ўнутранай дэстабілізацыі ў асобных краінах. Ён звярнуў увагу, што ЗША ўступілі ў перыяд пастаяннай пратэстнай турбулентнасці, у Кітаі успыхнуў Ганконг, побач стаў актыўна пераўзбройвацца Тайвань. Абвастрыліся супярэчнасці ў рэгіёне Паўднёва-Кітайскага мора, дзе сканцэнтраваны велізарныя запасы нафты і газу. Шуганула на індыйска-кітайскай мяжы. Каб абараніць сябе, Кітай вымушаны актывізаваць ваеннае будаўніцтва. Заіскрылася на мяжы паміж Індыяй і Пакістанам — краінамі з ядзернай зброяй, дадаў Прэзідэнт.

«Палаючыя агмені нестабільнасці мы зноў назіраем у Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе. Нагнятаюць страсці ў дачыненні да Ірана, Венесуэлы, Сірыі, іншых краін, якія дазваляюць сабе незалежную, свабодалюбівую палітыку. Ды і на постсавецкай прасторы дзесяцігоддзямі не можам вырашыць масу застарэлых канфлікктаў Прыднястроўя, каўказскі клубок супярэчнасцяў, армяна-азербайджанскі канфлікт. Больш за тое, атрымалі яшчэ і Украіну», — прывёў яшчэ некалькі прыкладаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь сёння знаходзіцца на гэтым геапалітычным разломе, якая жыве сваім розумам, яна апынулася адзіным спакойным звяном у цэнтры Еўразіі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.