Вы тут

Пенсіянерка скрала веласіпед у барысаўчаніна


У аператыўна-дзяжурную службу Барысаўскага РУУС звярнуўся 20-гадовы мясцовы жыхар з паведамленнем аб крадзяжы веласіпеда. Шкоду заяўнік ацаніў у 200 рублёў.


Хлопец распавёў, што пакінуў транспарт у бетоннай агароджы па праспекце Рэвалюцыі. Вярнуўшыся за ім па заканчэнні працоўнага дня, на ранейшым месцы двухколавую машыну ўжо не знайшоў. Па словах пацярпелага, бестурботнасць ён не праяўляў: веласіпед да агароджы быў прымацаваны з дапамогай троса з кодавым замком.

На месца здарэння выбылі супрацоўнікі міліцыі і па гарачых слядах устанавілі, што крадзеж здзейсніла 71-гадовая барысаўчанка, якая пражывае непадалёк. Выкрадзеную маёмасць пенсіянерка схавала ў падвале свайго дома.

Як растлумачыла жанчына, на злачынства яна пайшла спантанна, паколькі вырашыла, што веласіпед знаходзіўся ў «небяспечным» становішчы і яго мог хтосьці выкрасці, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Крадзеж»).

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Мінскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».