25 верасня, пятніца

Вы тут

На пажары ў Гомелі суседка выратавала двух маленькіх дзяцей


Увечары ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў кватэры на вуліцы Уладзімірава ў Гомелі. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, ішоў дым з акна на трэцім паверсе.


Як паведамляе МНС, гаспадар кватэры, мужчына 1977 г.н., пражывае сумесна з жонкай 1989 г.н. і трыма дзецьмі (два сыны 2017 г.н. і 2019 г.н., дачка 2009 г.н.). У момант прыбыцця падраздзяленняў МНС у кватэры нікога не было, акрамя мужчыны, які знаходзіўся па знешніх прыкметах у стане алкагольнага ап’янення і ў ванным пакоі займаўся тушэннем тлеючых пасцельных прыналежнасцяў.

Па папярэдніх дадзеных, да прыбыцця падраздзяленняў МНС суседка 1991 г.н. знаходзілася ў сябе ў кватэры, адчула пах дыму і выйшла ў пад’езд. Там яна пачула гук спрацаваўшага пажарнага апавяшчальніка, пабегла да суседняй кватэры і пачала стукаць у дзверы. Гаспадар кватэры адчыніў іх, пасля чаго жанчына забегла ўнутр і вынесла адтуль двух хлопчыкаў (адзін стаяў на падлозе ў палаючым пакоі, другі — ляжаў у дзіцячай ложку ў суседнім). Потым выйшла на вуліцу і аднесла малянят да іх бабулі, якая пражывае ў суседнім доме. Дачка гаспадара кватэры ў момант здарэння гуляла на вуліцы на дзіцячай пляцоўцы, маці таксама адсутнічала.

Пасля агляду дзяцей работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі хлопчыкі з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння» былі шпіталізаваны. Пажар ліквідаваны гаспадаром кватэры пры дапамозе падручных сродкаў да прыбыцця падраздзяленняў МНС. У выніку агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці ў жылым пакоі. Прычына здарэння высвятляецца. Версія, якая разглядаецца, — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара кватэры.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Культавая пабудова, якая будзе асвечана на свята Пакроваў у гонар свяціцеля Патрыка, асветніка зямлі Ірландскай, ужо цалкам гатова, засталося толькі упрыгожыць храмавыя сцены іконамі.

Палітыка

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

«Горш за ўсё, калi канфрантацыйная рыторыка гучыць з боку ўлады».

Грамадства

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

У гэтым праекце знаёмім вас з бяздзетнымi парамi, якiя хацелі, але праз стан свайго здароўя не маглі мець дзяцей.