Вы тут

У Глыбоцкім раёне гарэў камбайн


3 жніўня ў 14:54 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар камбайна ў полі каля вёскі Пятроўшчына Глыбоцкага раёна, паведамілі на сайце МНС.


Было ўстаноўлена, што камбайн ужо цалкам ахоплены агнём. Кіроўца сельгаспрадпрыемства «За Радзіму», выявіўшы ўзгаранне, змог пакінуць кабіну камбайна самастойна, пасля чаго спрабаваў патушыць агонь сам, наяўнымі вогнетушыцелямі.

У выніку пажару ніхто не пацярпеў, агнём знішчаны заднія колы камбайна, пашкоджаны маторны адсек і задняя частка тэхнікі.

Фота: МНС.

Па гэтым факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія — кароткае замыканне электраправодкі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.