Вы тут

Мінскі заапарк запрашае на вечарыну з супергероямі 9 жніўня


Мінскі заапарк запрашае на святочную праграму, каб адзначыць свой дзень нараджэння разам з наведвальнікамі, паведамілі ва ўстанове.


«Фантастычнае свята, дзе самыя папулярныя супергероі сутыкнуцца з прыгодамі і пераадолеюць іх разам з удзельнікамі, дэманструючы кемлівасць і рашучасць у супергульні» — адзначылі ў заапарку.

Дзеці, якія прыйдуць у касцюмах супергерояў, прымуць удзел у танцавальным БэтФлэшмобе і конкурсе на лепшы супергеройскі вобраз. Супермэн сам асабіста ўручыць падарунак пераможцу — юнаму абаронцу Планеты.

У фінале ўсе ўдзельнікі расфарбуюць адзін аднаго ўсімі колерамі вясёлкі на дыскатэцы «Фарбы Холі» і акунуцца ў паветраны дождж з рознакаляровых шароў.

У гэты дзень можна будзе наведаць выставу кантактных жывёл і ўбачыць паказальныя кармленні. Для вас арганізуюць яркія фотазоны, будуць праводзіць хімічныя вопыты «Навуковай лабараторыі». Можна будзе паназіраць за выступам юных наезнікаў гуртка верхавой язды «Коні і поні».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.