Вы тут

У Валожынскім раёне кампанія мужчын выбівала доўг у 420 рублёў


УСК па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы, па якой праходзілі чацвёра жыхароў Магілёўскай вобласці: яны выбівалі ў знаёмага доўг у Br420. Пра гэта паведамляе СК.


Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, 8 лютага 2020 года 31-гадовы жыхар Валожынскага раёна папрасіў у 36-гадовага знаёмага, які жыве ў Магілёўскай вобласці, пазычыць яму 200 долараў ЗША. Той пералічыў яму 420 рублёў на карт-рахунак. Аднак грошы на картку пазычальніка не паступілі па тэхнічных прычынах банкаўскіх службаў. Пра гэта жыхар Валожынскага раёна паведаміў па тэлефоне свайму крэдытору. Ён не паверыў - транзакцыя па пераводзе адбылася - стаў пагражаць і патрабаваць пералічыць грошы назад.

У выніку 36-гадовы абвінавачаны сумесна са сваімі знаёмымі 35, 41 і 43 гадоў уначы 10 лютага прыехалі на аўтамабілі ў Валожынскі раён да дома, дзе пражываў іх даўжнік. Адзін з мужчын праз фортку пракраўся ў размешчаную на першым паверсе кватэру пацярпелага і адкрыў ўваходныя дзверы астатнім. Патрабуючы вяртання доўгу, абвінавачаныя сталі гаспадара збіваць. Потым насуперак ягонай волі змясцілі ў аўтамабіль і вывезлі ў лясны масіў, працягваючы пагражаць і наносіць пабоі па розных частках цела. У выніку яго адпусцілі ў Мінску, пасля таго, як атрымалі згоду на вяртанне ім грашовых сродкаў. Вярнуўшыся дадому, пацярпелы паведаміў пра здарэнне ў міліцыю. У тую ж раніцу яму паступілі на картку і раней пералічаныя грошы. Усе чацвёра мужчын былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі па месцы жыхарства ў Магілёўскай вобласці.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны па ч. 2 арт. 384 (прымус да выканання даўгавых абавязацельстваў, здзейсненае групай асоб) і ч. 2 арт. 17 і ч. 1 арт. 183 (незаконнае пазбаўленне волі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Да трох абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, да чацвёртага - падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.