Вы тут

На тэлеканале АНТ стартуе дакументальны цыкл «Беларусь. Сталенне»


З панядзелка на тэлеканале АНТ стартуе дакументальны цыкл «Беларусь. Сталенне». Праект будзе складацца з пяці фільмаў, якія раскажуць тэлеаўдыторыі пра нашу краіну, яе шлях развіцця, дасягненні і памылкі за гады незалежнага існавання.


— Мы з камандай заўсёды працуем па прынцыпе: каб зразумець добра ці дрэнна было — трэба параўноўваць. Толькі тады з’яўляецца максімальна аб’ектыўная карціна падзей. І такі прынцып мы прымянілі, каб паказаць той перыяд, які пражыла наша незалежная краіна. Узялі за кропку адліку 1995 год, а потым разбілі на некалькі частак, дзе ў кожнай распавядаем пра дакладныя пяць гадоў з жыцця Беларусі, — дзеліцца каардынатар праекта Анатоль Занкавіч. — Потым з’явілася і назва, дзе ў слове «сталенне» таксама прысутнічае параўнальны вобраз. Бо краіна, па сутнасці, атрымаўшы незалежнасць, мела гісторыю, але не было ў яе навыкаў існавання. Але паступова яна іх набывае, сталее, што можна прасачыць па яе вопыце, памылках і дасягненнях. І наша каманда якраз і параўноўвае ўсе гэтыя працэсы. Будуем карцінку на падзеях, успамінах і людзях свайго часу.

У выніку гледачоў чакае праект, які будзе складацца з пяці фільмаў. У кожным з іх мы ўбачым і згадаем тыя знакавыя падзеі і месцы нашай краіны, дзе пісалася гісторыя незалежнай Беларусі. Мноства пунктаў на геаграфічнай карце (здымкі праходзілі па ўсёй краіне), гісторыі дзяржаўнага і асабістага маштабу — за імі стаіць галоўнае — тое, што па мерках гісторыі 25 гадоў не такі і доўгі час, але для нас гэта час з узлётамі і падзеннямі, які стаў асновай сённяшняга дня. Што пра ўсё гэта могуць сказаць эксперты, лічбы і самі беларусы даведаемся ўжо зусім хутка. Глядзіце прэм’ерны выпуск ужо сёння, 3 жніўня, пасля вячэрняга выпуску навін на тэлеканале АНТ.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: hsph.harvard.edu

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».