Вы тут

8 жніўня адкрыецца сезон масавага палявання на птушак


Летне-асенні сезон палявання, які стартаваў з палявання на бакаса, набірае абароты. З другой суботы жніўня (з 8-га чысла) можна будзе здабываць вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную дзічыну, а таксама слонку, вяхіра, голуба шызага, перапёлку і фазана.


Паляванне дазволена ў светлы час сутак наступнымі спосабамі: з засады, з падыходу, з пад'езда з маламерных суднаў без рухавікоў або з выключанымі рухавікамі. Дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны са шротам, паляўнічых сабак усіх груп, акрамя ганчакоў і хартоў. Дапускаецца безружэйнае паляванне з лоўчымі птушкамі, нагадалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Таксама з другой суботу жніўня адкрываецца паляванне на цецерука. Але паколькі гэты від адносіцца да нарміруемага, яго здабыча вядзецца на падставе атрыманага ў паляўнічай гаспадарцы дазволу і паляўнічай пуцёўкі да яго. Паляваць можна толькі ў светлы час сутак на асобін любога полу і ўзросту, акрамя старак (самак, якія водзяць вывадак маладых птушак). Спосаб палявання - ружэйны з падыходу толькі з паляўнічымі сабакамі пароды выжла, спаніэль, рэтрывер (з адным сабакам - да трох паляўнічых) з ужываннем гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў са шротам.

З першай суботы верасня (5-е чысло) будзе дазволена здабываць рабчыка і шэрую курапатку, а з трэцяй суботы верасня (19-е чысло) - гусака белалобага, гуся-гуменніка, гуся шэрага і канадскую казарку.

Працягнецца летне-асенні сезон палявання на птушыную дзічыну па другое нядзелю снежня (13-е чысло).

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.