Вы тут

Расліны, якія застаюцца ў Мінску пасля зносу прыватнага сектару, будуць выкарыстоўваць для азелянення


У прыватным сектары, які ідзе пад знос пасля перасялення жыхароў, на прысядзібных участках застаюцца зялёныя насаджэнні. Яны не павінны знікнуць. Такую задачу паставіў на нядаўнім пасяджэнні працоўнай групы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні гарадскіх тэрыторый намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, інфармуе minsknews.by


— Людзі выязджаюць, вывозяць рэчы, але пакідаюць кустоўе і мнагалетнікі каля дамоў. Яны не павінны пайсці пад бульдозер. Трэба паступаць па-гаспадарску: перасаджваць гэтыя расліны на гарадскія тэрыторыі, — сказаў Аляксандр Дараховіч.

Працягваючы тэму добраўпарадкавання, ён падкрэсліў, што варта ацаніць стан берагавых ліній гарадскіх водных аб'ектаў, а таксама тэрыторый, прылеглых да прамысловых прадпрыемстваў, выявіць забытыя месцы, куды восенню будуць накіраваны сілы удзельнікаў суботнікаў.

Прэв’ю: e1.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?