Вы тут

Пазачарговая сесія беларускага парламента адкрываецца 3 жніўня


Трэцяя пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі адкрываецца 3 жніўня, паведамляе БелТА.


Пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі адкрываецца ў адпаведнасці з указам ад 24 лiпеня 2020 года № 294 «Аб скліканні пазачарговых сесій».

Як праінфармавалі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, у адпаведнасці з законам аб Нацыянальным сходзе Беларусі і рэгламентам Палаты прадстаўнікоў, дэпутацкі корпус прыме рашэнне аб правядзенні сумеснага пасяджэння палат парламента для заслухоўвання звароту Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнага сходу.

Плануецца, што і члены Савета Рэспублікі прымуць рашэнне аб правядзенні сумеснага пасяджэння для заслухоўвання штогадовага Паслання Прэзідэнта. «Яны таксама разгледзяць пытанні дачы згоды на прызначэнне членаў праўлення Нацыянальнага банка і некаторыя законапраекты», — адзначылі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Як заявіў раней кіраўнік дзяржавы, першапачаткова запланаванае на сярэдзіну красавіка паслання было адкладзена перш за ўсё па прычыне нявызначанасці сітуацыі ў свеце на фоне пандэміі і таго, які ўплыў гэта акажа на Беларусь. «Блок пытанняў, на якія мы сёння не можам адказаць. А калі будзем адказваць, то толькі з нейкім прагнозам. А нам патрэбен дакладны прагноз. Яго сёння даць нельга. Таму трэба нейкі час, каб можна было прааналізаваць усе працэсы, якія адбываюцца ў краіне і за яе межамі, і тады ўжо нешта казаць народу», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў красавіку бягучага года падчас адной з рабочых паездак у рэгіёны.

Прэв’ю: ex-press.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».