Вы тут

Спецыялiсты занальнага iнстытута раслiнаводства ў Шчучыне пераселi на квадрацыклы


Спецыялiсты занальнага iнстытута раслiнаводства ў Шчучыне пераселi на квадрацыклы, каб манiторыць палеткi

Гродзенскi занальны iнстытут раслiнаводства НАН Беларусi закупiў тэхнiку на ўсе чатыры аддзелы — па адным квадрацыкле на кожны. Тут вырашылi, што гэта дасць магчымасць весцi нагляд за пасевамi больш аператыўна. Раней навукоўцы ажыццяўлялi яго на роварах, што патрабавала шмат часу.


Фота dzyannica.by

Новая тэхнiка прыбыла ў навуковую гаспадарку нядаўна. Праўда, напачатку купiлi толькi адзiн квадрацыкл, каб пратэсцiраваць яго ў палявых умовах. Некалькiх соцень кiламетраў было дастаткова, каб упэўнiцца, што тэхнiка высокапраходная, надзейная i развiвае нядрэнную хуткасць — да 60 кiламетраў у гадзiну. Таму закупiлi яшчэ тры адзiнкi. Па словах дырэктара занальнага iнстытута Сяргея Шэўчыка, цана прымальная — 4200 рублёў за штуку. Гэта значна танней, чым аўтамабiль, а кiраваць iм нашмат лягчэй, бо замест каробкi перадач усталяваны пераключальнiк «уперад — назад»: дастаткова нацiснуць на газ, i машына будзе рухацца ў патрэбным напрамку. Расход бензiна на 100 кiламетраў складае сем лiтраў.

— Квадрацыклы ёсць у кожным аддзеле — каму трэба, той садзiцца i едзе. У чым тут плюс? Напрыклад, не кожная жанчына сядзе за руль матацыкла. А вось з апаратам на чатырох колах яна справiцца без праблем. Тэхнiка выдатна пераадольвае гравiйныя дарогi нават пасля дажджу, а шырокiя колы не прымiнаюць пасевы на палях. Да таго ж на ёй можна везцi двух чалавек i нейкi груз, — растлумачыў кiраўнiк установы.

Яшчэ значны плюс — для квадрацыклаў не патрабуецца нi тэхагляд, нi атрыманне правоў на кiраванне. Амаль што ровар, толькi больш магутны i мае больш колаў. Дарэчы, да гэтага навукоўцы аб'язджалi свае палеткi менавiта такiм чынам, i на такiя паездкi трацiлася нямала часу. Цяпер аператыўнасць манiторынгу палеткаў павялiчылася ў разы.

— Кожны дзень трэба бываць на полi, нават пад'ехаць да таго ж камбайна, калi iдзе ўборка. У нас 23 культуры i 226 сартоў, i за iмi патрэбны кантроль. На ровары складана адсочваць дынамiку, стан, развiццё раслiн на аддаленых участках. Цяпер iншыя тэмпы, да таго ж спецыялiст трацiць больш часу на навуку, а не на дарогу, — канстатуе суразмоўца.

Неабходнасць мабiльнай тэхнiкi абумоўлена i новымi плошчамi. За апошнiя некалькi гадоў яны значна выраслi. Сёння тут 1300 гектараў, з якiх тысяча — гэта непасрэдна вопытныя ўчасткi i дэманстрацыйныя пасевы. Займаюцца навукоўцы вырошчваннем збожжавых, зернебабовых культур, шматгадовых траў. Яшчэ два аддзелы працуюць над паляпшэннем насення бульбы i яблыкаў. I пад кожную культуру плошчы выраслi. Напрыклад, колькасць зямлi, адведзенай пад шматгадовыя травы, павялiчылася амаль у дзесяць разоў — з 26 да 250 гектараў.

Трэба сказаць, што навукоўцы шчыльна занялiся кармавой базай. Тут вывучаюць кармы, якiя маглi б даць дадатковы рэзерв для павышэння вытворчасцi дойнага статку. Спрабуюць культываваць вiды, якiя не мелi шырокага распаўсюджання, — нядаўна, напрыклад, закладзены плантацыi эспарцэту i доннiку, дарэчы, вядомых як меданосы. Пасеялi ўчастак пад чыну лугавую — гэтая раслiна з жоўтымi кветкамi з сямейства бабовых мае i лекавыя ўласцiвасцi, выкарыстоўваецца пры лячэннi бранхiтаў i запаленняў лёгкiх.

— Апошнiм часам працуем са шматгадовымi травамi, каб адаптаваць iх да засухi. Праводзiм навуковыя вопыты з такой культурай, як амарант. Гэтая раслiна — рэкардсмен па ўтрыманнi бялкоў, таму варта прыстасаваць яе да нашага клiмату. Вывучаем, як яна будзе сябе паводзiць у гарачае надвор'е, бо ў мiнулыя гады назiралася засуха, i мы недабiралi ўраджай нашых традыцыйных культур, — расказвае Сяргей Шэўчык.

Напрацовак нямала. Напрыклад, вядуцца сумесныя даследваннi па селекцыi кармавых бабовых з расiйскiм навуковым цэнтрам збожжавых i зернебабовых культур. Iнстытут працуе разам з аўстрыйскай фiрмай па селекцыi гароху i з'яўляецца прадстаўнiком фiрмы ў Беларусi па некаторых яго сартах.

Вядуцца работы па ўдасканальваннi бульбы. Традыцыйная беларуская культура цiкавiць i замежнiкаў: iнстытут актыўна супрацоўнiчае з Расiяй i Украiнай, таксама праяўляюць iнтарэс партнёры з Малдовы i Сербii. Каб задаволiць попыт, плошчы пад бульбяныя палеткi значна павялiчылi. Гэта дае магчымасць атрымаць больш насення i пасадачнага матэрыялу. Такая ж работа вядзецца i па збожжавых культурах.

— Сеем насенне, працуем з фiрмамi розных краiн — у iх купляем цi нашы прадаем. Калi насенне дае добры ўраджай, прапаноўваем нашым вытворцам, каб яны прыехалi, убачылi, параўналi, — расказвае суразмоўца. — Цяпер многiя гаспадаркi займаюцца садамi. У нас таксама ёсць добрыя напрацоўкi. Сад залажылi па iнтэнсiўнай тэхналогii, кожнае дрэва падвязана да бамбуку, якi яго трымае, каб не зламалася. Ураджай атрымлiваецца ўжо на другi год.

У iнстытуце лiчаць, што новая тэхнiка будзе спрыяць лепшаму нагляду за пасевамi, своечасоваму рэагаванню на негатыўныя фактары. Дарэчы, кантроль за палеткамi ажыццяўляюць не толькi на квадрацыклах, але i з дапамогай квадракоптара: з вышынi птушынага палёту можна ахапiць значную плошчу ды ацанiць якасць пасеваў i апрацоўкi. З боку ж не заўсёды можна ўбачыць, што робiцца ўсярэдзiне. Па словах кiраўнiка ўстановы, квадракоптар выяўляе, як працуе тэхнiка — цi не прастойвае. Таксама ён i добры ахоўнiк: дапамагае заўважыць, цi няма зладзеяў, якiя забралiся ў сад цi на пасевы.

Маргарыта УШКЕВIЧ

Загаловак у газеце: З ровара — на квадрацыкл!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».