Вы тут

Усё, што трэба ведаць пра харчовыя дабаўкі


Расставiм усе кропкi над «Е»

Спецыялiсты здаровага харчавання заклiкаюць нас чытаць састаў прадуктаў, якiя мы набываем. Але калi вы не тэхнолаг, гэта мала дапаможа: вока спатыкнецца на пералiку Е-кодаў з трох-чатырохзначнымi лiчбамi. Поўны каталог харчовых дабавак — тых самых «Е», пра якiя столькi пiшуць апошнiм часам, — налiчвае сотнi найменняў. Пра тое, што стаiць за гэтымi доўгiмi кодамi, мы вырашылi распытаць эксперта.


— Сёння ў наша грамадства прыйшло разуменне, што для доўгага здаровага жыцця важна якасная натуральная ежа. Каб выбраць менавiта такiя прадукты, трэба ўмець разбiрацца ў маркiроўцы, нанесенай на ўпакоўку, — зазначае намеснiк дырэктара РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэмii навук па харчаваннi», дацэнт Алена Маргунова.

Перш за ўсё неабходна звярнуць увагу на наяўнасць на ўпакоўцы iнфармацыi, абавязковай для вытворцы згодна з тэхнiчным рэгламентам Мытнага саюза «Харчовая прадукцыя»:

  • найменне харчовага прадукту;
  • найменне i месцазнаходжанне вытворцы;
  • таварны знак;
  • колькасць харчовага прадукту;
  • састаў;
  • тэрмiн ужывання;
  • дата вырабу;
  • харчовая каштоўнасць прадукту;
  • рэкамендацыi i (або) абмежаваннi па ўжываннi прадукту;
  • звесткi пра наяўнасць у прадукце кампанентаў, атрыманых з выкарыстаннем генна-мадыфiкаваных арганiзмаў;
  • абазначэнне стандарту цi iншага нарматыўнага прававога дакумента, у адпаведнасцi з якiм выраблены прадукт;
  • штрыхавы iдэнтыфiкацыйны код;
  • умовы захоўвання прадукту (у тым лiку пасля адкрыцця ўпакоўкi);
  • найменне i месцазнаходжанне ўпакоўшчыка прадукцыi;
  • адзiны знак абарачэння прадукцыi на рынку дзяржаў — членаў ЕАЭС.

Калi ўсе гэтыя звесткi ёсць на ўпакоўцы, значыць, перад вамi — якасны прадукт. Цяпер чытаем састаў i расшыфроўваем «Е».

Хiмiя i жыццё

Без харчовых дабавак сёння немагчыма вырабiць прамысловым спосабам нi адзiн прадукт харчавання. Яны тэхналагiчна абгрунтаваныя, адзначае суразмоўнiца: менавiта харчовыя дабаўкi надаюць ежы «таварны выгляд» i значна падаўжаюць тэрмiн захоўвання каўбас i мясных вырабаў, выпечкi, сыроў, тваражкоў, ёгуртаў — усяго таго прыгожага i смачнага, што мы кожны дзень бачым на прылаўках. Многiя з гэтых «Е», калi назваць iх iншымi, блiзкiмi i зразумелымi iмёнамi, вядомыя на працягу стагоддзяў. Нярэдка людзi баяцца простых рэчаў з-за складаных назваў.

— Шматлiкiя «Е» створаны самой прыродай: тыя ж фарбавальнiкi з сокаў раслiн або вiтамiны, — тлумачыць Алена Маргунова. — Яны цалкам бяспечныя. Гэта, напрыклад, натуральныя кансерванты: воцатная кiслата (Е260), малочная кiслата (Е270), яблычная кiслата (Е296). Гэта антыакiсляльнiкi: аскарбiнавая кiслата (Е300), лецыцiн (Е322), лiмонная кiслата (Е330). Гэта загушчальнiкi, якiя атрымлiваюць з раслiн: агар (Е406), карагiнан (Е407), камедзь ражковага дрэва (Е410), гуаравая камедзь (Е412). Гэта натуральныя фарбавальнiкi: куркумiн (Е100) надае прадукту жоўтую афарбоўку, хларафiл (Е140) дае зялёны колер, бэта-карацiн (Е160а) — аранжавы, бурачны чырвоны (Е162) фарбуе, адпаведна, у чырвоны, карамель (Е150) — у бэж. Бяспечныя таксама пекцiны (Е440) i вiтамiн В2 (Е101).

Iснуе даволi доўгi спiс натуральных дабавак, прызнаных бясшкоднымi ў Еўрапейскiм Саюзе. Вось тыя «Е», баяцца якiх не варта:

Е100, Е101, Е160, Е161, Е170, Е174, Е175, Е200, Е201, Е202, Е203, Е236, Е237, Е238, Е260, Е261, Е262, Е263, Е270, Е280, Е281, Е282, Е300, Е301, Е302, Е303, Е304, Е305, Е306, Е307, Е308, Е309, Е322, Е325, Е326, Е327, Е331, Е332, Е333, Е334, Е335, Е336, Е337, Е338, Е339, Е340, Е341, Е400, Е401, Е402, Е403, Е404, Е407, Е409, Е410, Е411, Е413, Е414, Е420, Е421, Е422, Е450, Е461, Е462, Е465, Е466, Е472, Е473, Е474, Е475, Е480.

Але i тут ёсць нюанс. Дабаўка Е322 — гэта лецыцiн, трыглiцэрыдны комплекс, якi складаецца з фасфалiпiдаў. Лецыцiн прысутнiчае ў жаўтку курынага яйка i ва ўсiх органах i клетках чалавечага арганiзма. Гэтае рэчыва нармалiзуе ўзровень халестэрыну ў крывi, даводзiць да нормы тлушчавы абмен i служыць прафiлактыкай вялiкай колькасцi захворванняў. Але ў якасцi харчовай дабаўкi лецыцiн часта атрымлiваюць з генетычна мадыфiкаванай соi. А харчовай прадукцыi, дзе ёсць генетычна мадыфiкаваныя кампаненты, спецыялiсты раяць пазбягаць. Уздзеянне гэтых кампанентаў на арганiзм чалавека яшчэ цалкам не вывучана.

Гiсторыя «Е»

Агульнае правiла пазначаць харчовыя дабаўкi ў выглядзе лiтары «Е» з лiчбамi было прынята ў 1953 годзе. Тады, каб пазбегнуць блытанiны з назвамi iнгрэдыентаў, у еўрапейскiх краiнах упершыню была створана сiстэма лiчбавай iдэнтыфiкацыi дабавак. Лiтара «Е» — якраз ад слова Europe. А яшчэ на «Е» пачынаюцца такiя словы, як essbar (ням.) i edible (англ.), што ў перакладзе азначае «прыдатны для яды». Праўда, на прыдатнасць для яды многiх «Е» погляды з тых часоў змянiлiся.

У свеце iснуе больш за 1500 харчовых дабавак, у нашай краiне выкарыстоўваецца каля 350, дазволеных Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь. Па сваiх функцыях дабаўкi дзеляцца на катэгорыi:

  • Е100—182 — фарбавальнiкi. Яны надаюць або аднаўляюць колер прадукту.
  • Е200—299 — кансерванты, якiя павышаюць тэрмiн захоўвання прадуктаў, знiшчаючы мiкробы, грыбкi, бактэрыi.
  • Е300—399 — антыакiсляльнiкi. Гэтыя рэчывы абараняюць ад акiслення (напрыклад, ад прагаркання тлушчаў) i змены колеру.
  • Е400—499 — стабiлiзатары, загушчальнiкi. Захоўваюць зададзеную кансiстэнцыю прадукту.
  • Е500—599 — эмульгатары, якiя адказваюць за захаванне эмульсiй — сумесяў разнародных вадкасцяў (напрыклад, алею i вады).
  • Е600—699 — узмацняльнiкi смаку i паху. Так-так, усiм вядомы глютамат натрыю таксама тут.
  • Е900—999 — пенагасiльнiкi, прадухiляюць з'яўленне пены або знiжаюць яе колькасць.
  • Е1100—1105 — ферменты, бiялагiчныя каталiзатары.
  • Е1400—1540 — мадыфiкаваныя крахмалы для стварэння неабходнай кансiстэнцыi.
  • Е1510—1520 — растваральнiкi.

Большасць харчовых дабавак, назвы i Е-коды якiх можна сустрэць на ўпакоўках тавараў, не забароненыя да выкарыстання, падкрэслiвае суразмоўнiца. Аднак iх уплыў на арганiзм нярэдка проста не вывучаны да канца. Акрамя таго, важна прыслухоўвацца да сябе i ўлiчваць iндывiдуальныя асаблiвасцi ўласнага арганiзма.

«Е», якiя не варта есцi

Найбольш шкодныя Е-дабаўкi, здольныя выклiкаць мутацыi ў арганiзме, анкалогiю i хранiчныя захворваннi, належаць да катэгорый «Кансерванты» i «Антыакiсляльнiкi». Дарэчы, спажыванне вялiкай колькасцi кансервантаў сучасным чалавекам значна тармозiць нават раскладанне чалавечага цела пасля смерцi, адзначаюць медыкi. Так, калi яшчэ 50-70 гадоў таму цела памерлага чалавека раскладалася за два гады, дык сёння такi працэс займае 25 гадоў. Пра што гэта сведчыць? Пра тое, што чалавек, спажываючы кансерванты, змяняе сябе на клеткавым узроўнi, i наўрад цi гэта падаўжае яму жыццё i дадае здароўя.

Але не будзем пра сумнае. Лепш запомнiм, якiя Е-коды на ўпакоўцы — знак, што прадукт купляць не варта.

Самая небяспечная Е-дабаўка — гэта фармальдэгiд (Е240). Найбольш шкоднасныя фарбавальнiкi — Е121 i Е123. Гэта яны надаюць марожанаму i салодкай газiроўцы тыя ненатуральныя, атрутна-яркiя колеры, якiя так падабаюцца дзецям i падлеткам. Асцярожней неабходна быць з ксiлiтам (Е968) — яго рэгулярнае ўжыванне можа негатыўна ўплываць на печань.

У абарону глютамату натрыю

А вось на глютамат натрыю аматары здаровага спосабу жыцця ўзводзяць паклёп дарэмна. Гэтая дабаўка (Е621) — узмацняльнiк смаку i паху — сапраўды робiць прадукты харчавання больш апетытнымi, бо ўздзейнiчае на смакавыя рэцэптары. Але, як адзначаюць дыетолагi, глютамiнавая кiслата, з якой робiцца глютамат натрыю, — гэта адна з 20 амiнакiслот, якiя ёсць у любым бялку, у тым лiку ў мясе i ў яйках птушак. Такiм чынам, выявiць гэта рэчыва можна нават у тых бялковых прадуктах, куды яго спецыяльна не дадавалi.

Сапраўды, глютамат натрыю можа нанесцi шкоду — але толькi калi адначасова ўвесцi ў арганiзм велiзарную дозу гэтага рэчыва: 10 г на 1 кг масы цела. Калi вы з'ясце 600—700 г сухой дабаўкi, з'явяцца негатыўныя эфекты. А ў тых мiзэрных дозах, у якiх глютамат натрыю паступае ў арганiзм з прадуктамi харчавання, ён зусiм бясшкодны.

На што звярнуць увагу

— Дык як жа выбраць у гiпермаркеце сапраўды карысныя, або прынамсi бяспечныя для здароўя прадукты харчавання?

— Я бы раiла падысцi да гэтага пытання сур'ёзна. Вазьмiце з сабой спiс небяспечных «Е» — цяпер ён у вас ёсць. Уважлiва чытайце састаў. Выключыце з рацыёну сваёй сям'i прадукты харчавання, дзе ёсць сiнтэтычныя харчовыя дабаўкi, патэнцыйна небяспечныя для здароўя чалавека. Скажыце «не» прадуктам з ненатуральна яркай афарбоўкай, якiмi б апетытнымi яны вам нi здавалiся. Ну i арыентуйцеся на тэрмiн захавання прадуктаў: чым ён большы ў такiх вырабаў, як малако i тварог, каўбаса i мясныя прысмакi, выпечка i кансервы, тым больш у iх саставе кансервантаў. А кансерванты трэба iмкнуцца спажываць як найменш. Лепш за ўсё выбiраць так званыя арганiчныя прадукты — тое, што выраблена без прымянення шкоднай «хiмii». На ўпакоўках такiх тавараў ёсць спецыяльная экалагiчная маркiроўка (у розных краiнах яна свая).

Прадукты са знакам «натуральны прадукт» не адносяцца да катэгорыi арганiчных, аднак у iх складзе толькi натуральныя кампаненты i адсутнiчаюць шкодныя штучныя дабаўкi.

— Але цi можна давяраць гэтаму знаку?

— Так, яму можна давяраць. Справа ў тым, што да тавараў з маркiроўкай «Натуральны прадукт» прад'яўляюцца спецыяльныя патрабаваннi, замацаваныя ў Тэхнiчным кодэксе ТКП 126/РП. Харчовая прадукцыя, якая маркiруецца знакам «натуральны прадукт», павiнна быць выраблена не менш чым з 95 % натуральнай харчовай сыравiны жывёльнага i (або) раслiннага паходжання, i (або) сыравiны мiнеральнага паходжання (соль, вада). Натуральная харчовая сыравiна жывёльнага паходжання — гэта прадукты, атрыманыя ад жывёл, што былi вырашчаны без ужывання антыбiётыкаў, стымулятараў адкорму, гарманальных прэпаратаў, метадаў геннай iнжынерыi. Натуральная харчовая сыравiна раслiннага паходжання — тая, што была выраблена без ужывання стымулятараў росту, пестыцыдаў, метадаў геннай iнжынерыi. Каб нанесцi на сваю прадукцыю маркiроўку «Натуральны прадукт», прадпрыемства павiнна мець сертыфiкаваныя сiстэмы менеджменту якасцi i бяспекi харчовых прадуктаў. Так што прадукт з такой маркiроўкай дакладна не ўтрымлiвае штучных харчовых дабавак.

Проста захавайце гэты спiс

* Дабаўкi, забароненыя на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь:

Е103, Е106, Е111, Е121, Е123, Е126, Е130, Е181, Е216, Е217, Е240, Е924, Е924а.

* Дабаўкi, забароненыя ў Расiйскай Федэрацыi:

Е121, Е123, Е128, Е217, Е240, Е924а, Е924b.

* Дабаўкi, забароненыя ў краiнах Еўрапейскага Саюза:

Е103, Е105, Е111, Е121, Е125, Е126, Е152, Е181, Е1330.

Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.