Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыднi варта звярнуць увагу на знакi, якiя вам пасылае лёс. А вось папярэджвае ён пра небяспеку або звяртае вашу ўвагу на ўдалы збег абставiн, здольныя разгадаць толькi вы самi. Таксама зможаце адчуць, калi вам хлусяць. У канцы тыдня акунiцеся з галавой у бягучыя справы — так вы пазбегнеце iнтрыг i плётак.


ЦЯЛЕЦ. Папоўнiце круг зносiн прыемнымi i карыснымi для вас людзьмi. Для паспяховай работы спатрэбяцца цярпенне, спакой i вытрымка. Хутка дамагчыся поспеху цяпер не атрымаецца. У асабiстым жыццi, перш чым прыняць сур'ёзнае рашэнне, паспрабуйце ўсё добра прадумаць. Не выключана, што вас чакаюць расчараванне i падман.


БЛIЗНЯТЫ. На гэтым тыднi адбудуцца лёсавызначальныя падзеi ў асабiстым жыццi. Вы адчуеце прылiў энергii, лёгка апыняцеся на пiку поспеху. Ваша актыўнасць будзе асаблiва прыкметная на фоне ўсеагульнай някемлiвасцi, якая можа вельмi раздражняць. Вы будзеце ў выдатнай форме i зробiце ўдвая больш спраў, чым запланавалi.


РАК. Паспрабуйце быць больш спакойнымi, не губляйце кантролю над сваiмi эмоцыямi. Магчыма, тыдзень будзе дастаткова напружаны i нервовы. Акуратнасць i ўважлiвасць — ключавыя словы на рабоце. Праблемы, якiя паўстануць на гэтым тыднi, зможаце вырашыць толькi вы самi — не варта шукаць дапамогi з боку.


ЛЕЎ. Перш чым прыняць канчатковае рашэнне, неабходна ўсё прадумаць i не звяртаць асаблiвай увагi на прыгожую ўпакоўку прапаноў. У панядзелак пасля незапланаванай падзеi могуць быць парушаныя вашы планы. У сераду паспрабуйце не лезцi ў чужыя канфлiкты. У пятнiцу сiтуацыя, хутчэй за ўсё, кардынальна зменiцца, сумневы ва ўласных сiлах знiкнуць, i гэта будзе спрыяць павышэнню працаздольнасцi.


ДЗЕВА. Калi будзеце спакойна i засяроджана працаваць, то абавязкова даможацеся поспеху. Зоркi на вашым баку. Трэба быць больш актыўнымi пры абмеркаваннi рабочых пытанняў. Заваюйце давер начальства, i перад вамi адкрыюцца новыя магчымасцi. Не забывайце пра назапашаныя хатнiя справы i праблемы. Магчымыя рознагалоссi са сваякамi.


ШАЛI. Уменне слухаць i чуць дапаможа наладзiць адносiны з калегамi. Менавiта цяпер спатрэбiцца ўменне працаваць у камандзе. Пры жаданнi вы зможаце ўдала памяняць вiд дзейнасцi. У чацвер не плануйце нiчога сур'ёзнага i не падпiсвайце нiякiх дакументаў. У пятнiцу лепш не спрачацца з любiмым чалавекам. Важную ролю ў вашым жыццi могуць адыграць сваякi, яны дапамогуць вырашыць многiя праблемы.


СКАРПIЁН. Тыдзень спрыяе падвядзенню некаторых вынiкаў. Не шкадуйце пра страчаныя магчымасцi, вы яшчэ можаце выправiць усе памылкi i здабыць сапраўднае шчасце. Змянiць мiнулае можаце, толькi змянiўшы да яго сваё стаўленне. Прыслухайцеся да ўнутранага голасу. Удзялiце больш увагi асабiстаму жыццю. Чакайце прыбытку ў сям'i.


СТРАЛЕЦ. Поспех абавязкова прыйдзе, але неабходна прыкласцi некаторыя намаганнi, праявiць iнiцыятыву, не ленавацца. Пажадана накiраваць сваю энергiю ў патрэбнае рэчышча, а не растрачваць яе па дробязях. Добрасумленная праца абяцае станоўчыя вынiкi i прыбытак. Да пятнiцы вырашацца праблемы, якiя даўно турбавалi. Будзьце асцярожныя ў суботу, можаце лёгка паддацца дзiўным iдэям i трапiць у авантурную гiсторыю


КАЗЯРОГ. На гэтым тыднi небяспечна занадта разлiчваць на розум. Пакуль вы будзеце абдумваць кожную дробную дэталь, натхненне знiкне, i ўся канструкцыя развалiцца. Зрэшты, губляць галаву ад запалу таксама не варта. Лёс абавязкова чым-небудзь вас адорыць, але галоўная задача — зразумець, што гэта менавiта тое, што вам трэба. Складаныя перамовы з дзелавымi партнёрамi акажуцца паспяховымi.


ВАДАЛIЎ. Пакiньце ў спакоi старыя праблемы i сканцэнтруйцеся на новых iдэях. Вам спатрэбяцца сабранасць i цярпенне, затое атрымаецца дамагчыся значных поспехаў. Добры тыдзень для адпачынку i далёкiх паездак. У пятнiцу пры вырашэннi праблем вы можаце разлiчваць толькi на свае сiлы. У суботу добра было б зладзiць спатканне.


РЫБЫ. Самыя хвалюючыя пытаннi для вас зараз датычацца асабiстага жыцця. Вам неабходна вызначыць, чаго вы хочаце. Час расстацца з iлюзiямi i завяршыць адносiны, якiя сябе зжылi. Паспрабуйце змянiць сiстэму каштоўнасцяў, i вы ўбачыце, як зменiцца ваша ўспрыманне свету. Трэба дапамагаць навакольным, але не ўзвальваць усе праблемы на сябе.

Прэв’ю: utro.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.