Вы тут

У Пячах адкрылі абноўлены будынак медыцынскай роты


Учора быў адкрыты абноўлены будынак самай вялікай медыцынскай роты ва Узброеных Сілах Беларусі. Месціцца ён у 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.


— Тут могуць размяшчацца стацыянарна да 140 ваеннаслужачых, — адзначыў начальнік Генеральнага штаба генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч. — Амбулаторную дапамогу могуць атрымліваць да 300 пацыентаў.

У новым будынку размясціліся прыёмна-паліклінічнае і шпітальнае аддзяленні, медыцынскі пункт, санітарна-эпідэміялагічная лабараторыя, аддзяленне медыцынскага забеспячэння і аптэка. Рота аснашчана рэнтгенаўскімі апаратамі, прыладамі ўльтрагукавой дыягностыкі, эндаскапічным і стаматалагічным кабінетам. Ёсць у ёй абсталяванне ЭКГ для сутачнага маніторынгу сардэчнага рытму і артэрыяльнага ціску, а таксама і лічбавы дыхальны аналізатар. У амбулаторных умовах урачы могуць аказаць і хірургічную дапамогу.

Магчымасці роты дазваляюць праводзіць агульныя і біяхімічныя даследаванні з выкарыстаннем аўтаматыкі. Таксама тут можна зрабіць аналіз на мікробнае забруджванне, у тым ліку проб ежы і вады.

Начальнік 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра Узброеных Сіл генерал-маёр Уладзіслаў Будзік зазначыў, што новы будынак дазваляе падзяліць плыні стацыянарных і амбулаторных хворых.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.