Вы тут

Песню бярыце з сабою. Беларусь


Канстанцыя Буйло (1893—1986) — выдатная беларуская паэтэса. Аўтар паэтычных зборнікаў і кніжак вершаў для дзяцей. Заслужаны дзеяч культуры БССР, узнагароджана ордэнамі і медалямі.

Вершы — Канстанцыя БУЙЛО,

музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ

1. Ты дала

мне жыццё,

удыхнула мне сілу

у  грудзі;

Мне з табою ніколі

ні сумна, ні цяжка

не будзе,

Бо жыву я цяпер

тваіх дум

жыватворчаю сілай,

Што ўліла ты мне

ў сэрца...

Ты песні мае

разбудзіла.

Прыпеў:

Зямля мая далёкая,

Зямля мая цудоўная,

Радзіма сінявокая,

Каму красой ты роўная?

Мо ёсць

і прыгажэйшыя,

Каму што ў свеце

глянецца.

Мая ж

найдаражэйшаю

Да смерці

мне астанецца.

2. Чую я на сабе

цеплыню тваёй

матчынай ласкі,

Мая родная, добрая,

сон мой

з дзіцячае казкі.

Вось табе маё сэрца,

мой розум, і праца,

і песня,

Веру, думкі крылатыя

новым святлом

ты абвесніш.

Прыпеў.

3. Жыць хачу

я табой,

для цябе,

наша родная маці,

Дык прымі ж ты мяне

ў сваёй светлай,

у радаснай хаце!

Поле роднае вокал.

Збіраюцца

з выраю птушкі.

Лёг мой шлях да цябе

шаўкавістай,

шырокай істужкай.

Прыпеў.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.