23 верасня, серада

Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


yandex.by

Задачы на перспектыву

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ сустрэўся з кіраўніцтвам Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, сенатар азнаёміўся з асноўнымі кірункамі дзейнасці і кадравым складам Апарату Прадстаўніцтва. Асаблівая ўвага на сустрэчы была аддадзена актыўнаму далучэнню дэпутацкага складу дзвюх палат беларускага парламента новага склікання да работы Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Таксама абмяркоўваліся пытанні арганізацыі ўзаемадзеяння Савета Рэспублікі і Апарату Прадстаўніцтва ПС у Беларусі, плануемыя мерапрыемствы і ўдзел у іх беларускіх парламентарыяў.


Не спыняцца на дасягнутым

Прапанавала старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па бюджэце, эканоміцы і фінансах Таццяна РУНЕЦ кіраўніцтву Партызанскага раёна сталіцы.

На пасяджэнні адміністрацыі гэтага раёна, у якім прымала ўдзел сенатар, абмяркоўваліся пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае сёлетняе паўгоддзе, разглядаліся вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за гэты перыяд.

Таццяна Рунец агучыла сваю пазіцыю па пытаннях, якія стаялі на парадку дня: парламентарый засяродзіла ўвагу на неабходнасці нарошчваць аб'ёмы інавацыйнага складніка ў экспарце, будаўніча-мантажных работ і не спыняцца на дасягнутым.

— Для росту валавога ўнутранага прадукту, экспарту і прадукцыйнасці працы патрабуецца выпуск прадуктаў з высокай дабаўленай вартасцю, гэта значыць павелічэнне ў разы прапаноў беларускай прадукцыі ў высокатэхналагічным сектары эканомікі. Такая прадукцыя, як правіла, мае меншую матэрыяла- і энергаёмістасць. Гэта дазваляе вырашыць двухадзіную задачу — знізіць выдаткі ў эканоміцы і павялічыць ВУП, — падкрэсліла яна.


З акцэнтам на жыллё

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей СІВЕЦ прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Заводскага раёна сталіцы.

На пасяджэнні разледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе бягучага года і як сёлета выконваецца праграма па добраўпарадкаванні і эстэтызацыі тэрыторыі Заводскага раёна Мінска.

Сенатар звярнуў увагу прысутных на праблемы, якія датычацца росту запасаў гатовай прадукцыі на складах суб'ектаў гаспадарання, магчымыя спосабы іх вырашэння. Акрамя таго, актыўнае абмеркаванне і дыскусію выклікала пытанне аб своечасовым уводзе ў эксплуатацыю жылых дамоў для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у гэтым сталічным мікрараёне.


Да Форуму рэгіёнаў

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ прыняў удзел у тэматычным круглым стале.

«Вялікая размова напярэдадні VІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Кніжныя навінкі, прымеркаваныя да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Выдавецкім доме «Звязда» — цэнтральная тэма мерапрыемства. На ім абмяркоўваліся найважнейшыя аспекты работы па падрыхтоўцы будучага Форуму, якая адбываецца ў цесным кантакце з Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Нагадаем, што тэма Форуму, правядзенне якога запланавана на верасень, — «Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як аснова развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў Беларусі і Расіі». У праграме — правядзенне пяці тэматычных секцый, пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва, Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Кульмінацыяй па традыцыі будзе пленарнае пасяджэнне, у якім запланаваны ўдзел кіраўнікоў абедзвюх дзяржаў.

— Гэта адна з найважнейшых ключавых падзей 2020 года, прысвечаных 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, — адлюстраванне паслядоўнага двухбаковага развіцця супрацоўніцтва нашай краіны і Расійскай Федэрацыі, — адзначыў Віктар Лісковіч.

Больш падрабязна аб круглым стале чытайце ў наступным выпуску дадатку «Союз-Евразия».

Загаловак у газеце: Сенатары за работай

Выбар рэдакцыі

Спорт

Гімнаст Андрэй Ліхавіцкі: Зараз акцэнт робіцца на складанасці элементаў, таму гімнасты цяпер больш масіўныя і мускулістыя

Гімнаст Андрэй Ліхавіцкі: Зараз акцэнт робіцца на складанасці элементаў, таму гімнасты цяпер больш масіўныя і мускулістыя

Андрей Ліхавіцкі — прыклад таго, што геаграфічныя межы спорту не перашкода. Чаму?

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам.