Вы тут

​Радыё «Мір» праводзіць фотаконкурс #БеларусьРадзіма


Радыё «Мір» праводзіць фотаконкурс #БеларусьРадзіма, у рамках якога прапаноўвае беларусам падзяліцца фотаздымкамі месцаў, якія маюць для іх важнае значэнне і нагадваюць пра незабыўныя моманты. Аўтар самага арыгінальнага і душэўнага фота атрымае новенькі смартфон і з яго дапамогай зможа потым рабіць шмат яркіх кадраў сабе на памяць. Акрамя гэтага, з усіх прысланых фотаздымкаў штодзённа выбіраюць фота дня.


— Мы разумеем, што летам 2020 года ў беларусаў самым папулярным напрамкам для адпачынку стала менавіта наша краіна. Вялікая верагоднасць, што многія нашы суайчыннікі абавязкова наведаюць таксама і сваю малую радзіму. Бо звычайна такія паездкі з-за мітусні і загружанасці мы адкладваем. Зараз жа прыдатны момант навярстаць страчаны час, пабываць там, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва, паказаць гэтыя мясціны сваім дзецям. Альбо адкрыць для сябе абсалютна новыя куточкі Беларусі. І, вядома, які ж адпачынак без фотаздымкаў? Так і з'явілася ідэя фотаконкурсу #БеларусьРадзіма, — расказвае дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Пярцоў. — Ужо па першых здымках, якія мы атрымалі ад нашых радыёслухачоў, убачылі, насколькі разнастайнай і «інстаграмнай» можа быць наша краіна.

Усе, хто жадае падзяліцца сваімі найлепшымі кадрамі з адпачынку і з вандровак па Беларусі, могуць зрабіць гэта наступным чынам: даслаць свой фотаздымак да 6 жніўня 2020 года на электронную пошту promo@radіomіr.by. Пераможцу конкурсу вызначаць у прамым эфіры радыё «Мір» 7 жніўня. Таксама ў гэты ж дзень адбудзецца радыёканцэрт #БеларусьРадзіма.

Прэв’ю: radiomir.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.