Вы тут

Прэзідэнт правёў рабочую сустрэчу са старшынёй КДК


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Іванам Тэртэлем, паведамляе БЕЛТА.


Аляксандр Лукашэнка вызначыў два пытанні. Першы — стан спраў у Камітэце дзяржкантролю. Ён папрасіў Івана Тэртэля, які нядаўна быў прызначаны кіраўніком КДК, коратка далажыць на гэты конт. «Думаю, за гэты час вы ўжо разабраліся са структурай там і з кадрамі пазнаёміліся. Вашы ўражанні ў сувязі з гэтым?» — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Другое пытанне звязанае з дадатковым даручэннем. «У нас кіраўнік КДК заўсёды адказваў за Віцебскую вобласць, ну і лес (лясная галіна. — Заўвага БЕЛТА) у яго быў. Думаю, гэта вам усё блізка, — сказаў Прэзідэнт. — Таму я хацеў бы, каб вы паехалі ў Віцебскую вобласць, разабраліся там ў сітуацыі і былі ўпаўнаважаным Прэзідэнта па гэтым рэгіёне».

«Я ведаю, вы, займаючыся ў Камітэце дзяржбяспекі пытаннямі паставак нафты і іншым, часта бывалі ў Наваполацку, ведаеце Віцебскую вобласць. Прынамсі, мне шмат хто пра гэта кажуць. Разбярыцеся. Але я вельмі спадзяюся, што ваша праца будзе эфектыўнай не толькі на пасадзе старшыні камітэта, але і ўпаўнаважанага кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці», - дадаў беларускі лідар.

Па выніках працоўнай сустрэчы Іван Тэртэль распавёў, што Прэзідэнту было даложана аб выніках дзейнасці, перспектывах развіцця ведамства. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што дзяржаўны кантроль павінен мець папераджальны, прафілактычны характар.

Што тычыцца курыравання развіцця Віцебскай вобласці, старшыня КДК сказаў: «Ёсць даручэнне займацца гэтым пытаннем, будзем працаваць, дапамагаць мясцовым органам улады ў развіцці эканомікі, вырашэнні іншых праблемных аспектаў».

«Акрамя таго, даручана займацца пытаннямі развіцця лясной гаспадаркі. Гэта адзін з рэсурсаў, якія ёсць у Беларусі. Будзем глядзець, якія напрамкі развіваць і як атрымаць найбольшы эфект ад лясных рэсурсаў для эканомікі Беларусі ў цэлым», — дадаў кіраўнік КДК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».