Вы тут

Запускаецца праект «Трэвэл па Радзіме»


Мы прызвычаіліся да адпачынку за мяжой, і часам замежныя гісторыя і культура нам вядомыя лепш за сваю. У той жа час многія жыхары Брэста не былі ў Магілёве, мінчане — у Віцебску. Але колькі цікавінак можна сустрэць у Беларусі! Праект «Трэвэл па Радзіме», які запускаюць актывісты Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі, скіраваны на тое, каб пераканаць у гэтым. Сярод яго арганізатараў — кампаніі, якія ў розныя гады станавіліся пераможцамі рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь». Ужо падрыхтаваны серыі тураў выхаднога дня і эксклюзіўных тэматычных экскурсій у абласных цэнтрах краіны.


Але праект скіраваны не толькі на тое, каб паказаць турыстам новыя магчымасці для адпачынку ў суседніх рэгіёнах: нават мясцовыя жыхары могуць даведацца шмат новага пра свой населены пункт. Напрыклад, у Мінску будуць праводзіцца экскурсіі па парку камянёў. Кандыдат гістарычных навук, аўтар выданняў і артыкулаў, звязаных з міфалогіяй беларусаў, Зміцер Скварчэўскі пазнаёміць з аб'ектамі сакральнай геаграфіі, гісторыяй геалагічных аб'ектаў, раскажа пра культ камянёў, які існаваў на нашых землях, і іншыя вераванні беларусаў. Другі гісторык Дзяніс Філіпчык запрашае на экскурсію «Таямніцы і скарбы мінскіх кляштараў». Кандыдат гістарычных навук, член атэстацыйнай камісіі Нацыянальнага агенцтва па турызме. Выкладчык БДУ Дзмітрый Марозаў пазнаёміць з трагедыяй, якая адбывалася ў гады вайны: падчас экскурсіі «Шталаг-352 у Масюкоўшчыне» можна будзе прайсці па тэрыторыі былога лагера, убачыць пабудовы, якія захаваліся з часоў акупацыі, і, абапіраючыся на архіўныя дакументы і ўспаміны тых, каму ўдалося выжыць, даведацца, праз што давялося прайсці вязням, як яны супраціўляліся і здзяйснялі дзёрзкія ўцёкі.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв’ю: rosting.by

Загаловак у газеце: Пазнай свой край!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.