Вы тут

Гурт «Стары Ольса» дасць сольны канцэрт у Мiнску


Упершыню пасля некалькiх месяцаў перапынку гурт «Стары Ольса» дасць сольны канцэрт у Мiнску. I не проста канцэрт, а сярэднявечны пiр, хоць i на сучасных паддонах, удакладняюць музыкi.


«У цяперашнiх падзеях нам усiм патрэбная крынiца добрага настрою, — заўважае лiдар калектыву Змiцер Сасноўскi. — А баляванне якраз прадугледжвае сумесныя танцы, спевы, шчырыя размовы, добрыя напоi i ўзнёслы настрой. Менавiта такую атмасферу мы i пастараемся стварыць, але пры гэтым паклапоцiмся пра тое, каб канцэрт прайшоў максiмальна бяспечна». У прыватнасцi, арганiзатары вытрымаюць дыстанцыю 1,5 метра памiж слухачамi (канцэрт сядзячы), каб пазбегнуць чаргi на ўваходзе, развядуць публiку па часе, а каб не ўтвараць буфетную чаргу, на кожным месцы пакладуць меню i сцяжок для выклiку афiцыянта. Сустрэчу з публiкай плануюць 2 жнiўня ў дворыку сталiчнага Lidbeer Bar, але прыхiльнiкам варта паспяшацца — у продажы ўсяго 150 бiлетаў.

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Баль на дыстанцыi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.