У час адпачынку магіляўчанка Ірына Філіпава абавязкова едзе на малую радзіму сваёй бабулі, у Глускі раён, каб наведаць родныя мясціны (з якімі ў яе звязана шмат дзіцячых прыемных успамінаў) і абавязкова схадзіць у лес у грыбы і ягады. Мая суразмоўніца прызнаецца, што тут яна адпачывае душой.
— Люблю лес з дзяцінства. Я такая шчаслівая, калі іду па яго сцяжынках! — расказвае Ірына Міхайлаўна, якая працуе настаўнікам-дэфектолагам. — Я часта маленькай дзяўчынкай хадзіла са сваёй бабуляй збіраць дары лесу. Цяпер і сама ведаю нямала грыбных месцаў. Выходжу вельмі рана, па правераным маршруце. Часта са мной побач пляменнікі (на фота). Яны, як і я, шчыра радуюцца кожнаму грыбочку, адчуваюць іх здалёк. Лес дорыць столькі станоўчых эмоцый, ад якіх за спіной вырастаюць крылы!
Таццяна МАЛІНІНА
Фота аўтара
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».