Вы тут

У Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання медыцынскіх работнікаў сталіцы


На ахову здароўя Беларусі праз каранавірус прыйшлася сур'ёзная нагрузка, але сістэма ў сціслыя тэрміны перабудавалася на вырашэнне новых задач.


Пра гэта заявіў кіраўнік урада Раман ГАЛОЎЧАНКА падчас урачыстага ўзнагароджання медыкаў Мінскай вобласці.

«Дакладна працуючы як адзіны зладжаны механізм, вы з гонарам справіліся, спраўляецеся з беспрэцэдэнтнай па маштабе і складанасці задачай», — падзякаваў медыкам Раман Галоўчанка.

Па словах прэм'ера, перамогу над каранавірусам святкаваць зарана, пакуль у свеце назіраецца павелічэнне колькасці захварэлых, але нацыянальная сістэма аховы здароўя прадэманстравала ўстойлівасць і гатоўнасць да самых няпростых выпрабаванняў.

«Гэта быў для нас добры ўрок і добрая навука, як трэба рэагаваць на падобныя выклікі. Я думаю, вы пагодзіцеся, што за ўсім гэтым стаіць стабільнасць дзяржаўнай сістэмы, непахіснасць сацыяльнай накіраванасці палітыкі, якая праводзіцца кіраўніком дзяржавы, і, вядома, ваша штодзённая напружаная праца і самая высокая самааддача», — звярнуўся да ўдзельнікаў цырымоніі прэм'ер-міністр.

Кіраўнік урада ўручыў медаль «За працоўныя заслугі», падзякі Прэзідэнта Беларусі і прэм'ер-міністра, ганаровыя граматы і падзякі Адміністрацыі Прэзідэнта. Павіншавалі медыкаў і ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Беларусі, падзякай старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, знакамі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Удзел у цырымоніі таксама ўзялі намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль ІСАЧАНКА, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр ТУРЧЫН і першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый ПІНЕВІЧ.

Ад імя медыцынскіх работнікаў урач-інфекцыяніст, загадчык інфекцыйнага аддзялення Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Алег ЕЛІН выказаў спадзяванне, што хутка каранавірус будзе пераможаны.

Варвара МАРОЗАВА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Не спецыяльнасць, а прызванне

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.