Вы тут

Як міліцыянеры дапамагаюць людзям


Неабыякавасць на дарозе

Нядаўна 21-гадовая жыхарка Мінска вырашыла адправіцца ў аўтападарожжа па Беларусі. З сабой яна ўзяла дзвюх сясцёр і брата. І вось на ажыўленай трасе Мінск — Гродна ў аўтамабіля раптоўна лопнула кола...

Побач праязджаў нарад ДАІ. Міліцыянеры спыніліся, каб высветліць, у чым прычына стаянкі. Адзін з іх вырашыў дапамагчы памяняць кола, якое лопнула, на запасное, але тое было здзьмутае. Выйсце было знойдзена. Інспектар пазычыў помпу ў аднаго з кіроўцаў, які праязджаў па трасе. Машына здолела дабрацца да бліжэйшай станцыі тэхнічнага абслугоўвання. Там і адрамантавалі злашчаснае кола.

Дзяўчына напісала падзяку на сайт Міністэрства ўнутраных спраў. Нераўнадушным міліцыянерам аказаўся інспектар ДПС аддзялення ДАІ Валожынскага РУУС лейтэнант міліцыі Дзмітрый Жалтко.

Таксама адзначыўся яшчэ адзін інспектар таго ж самага аддзялення, капітан міліцыі Павел Жабко. Ён даставіў у бальніцу кіроўцу з Гродна, які адчуў сябе блага за рулём. Урачы аказалі вадзіцелю першую дапамогу. Пераканаўшыся, што яму стала лепш, афіцэр адвёз яго назад да аўтамабіля. Кіроўца ў даўгу не застаўся і падзякаваў інспектару за добрае стаўленне да чужой бяды.


Вось такія асілкі!

Стары малапавярховы жыллёвы фонд, як правіла, не абсталяваны ліфтамі. Гэты недахоп пачынае моцна адчувацца, калі трэба перамясціць нейкі важкі груз. А што рабіць, калі трэба вынесці чалавека?

З такой праблемай сутыкнулася фельчар падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі Людміла Тарасевіч. Медыкі прыехалі на выклік да жыхара аднаго з пяціпавярховікаў. Пажылога чалавека трэба было шпіталізаваць. Але вось тут і атрымалася неспадзяванка: мажны пацыент не мог перамяшчацца без дапамогі. Як жа пранесці яго праз лесвічную клетку?

Фельчар вырашыла папрасіць дапамогі ў мінакоў. Яна выбегла на вуліцу і ўбачыла міліцыянераў, якія стаялі на прыпынку грамадскага транспарту. Гэта былі прапаршчык міліцыі Мікалай Мініч і старшы сяржант міліцыі Арцём Курац, якія служаць у мясцовым аддзеле Дэпартамента аховы. Яны тут жа адгукнуліся і дапамаглі занесці мужчыну ў аўтамабіль хуткай дапамогі. Пасля жанчына пазваніла на тэлефон даверу Міністэрства ўнутраных спраў і падзякавала ім за неабыякавасць.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.