26 верасня, субота

Вы тут

А вы ведалі?


Настурка ў кулінарыі

Гадоў сто таму кветкі настуркі, а таксама яе лісце былі вельмі папулярныя ў кулінарыі. Смак лісця параўноўвалі з крэс-салатай, а доўгая шпора яе венчыка выкарыстоўвалася як салодкая духмяная вострая прыправа. Лісце і кветкі рэзалі і ў звычайную салату.

У Англіі кветкі настуркі дагэтуль кладуць у салаты, на бутэрброды і ў сэндвічы.

Яшчэ з іх гатуюць воцат з вельмі своеасаблівым смакам. Бутоны і маладыя маленькія плады настуркі марынуюць і ўжываюць як вострую прыправу.


Лісце таматаў — абарона ад смаўжоў

Хто вырошчвае памідоры, ведае — пасля фарміравання гронак пладоў лісце пад імі лепш выдаліць. Такога лісця атрымліваецца шмат, і яго можна не выкідваць, а раскладваць пад капустай.

Вы калі-небудзь бачылі, каб смаўжы на таматах елі лісце?

Не, не любяць яны памідораў. Вось гэтак жа абыходзяць сваёй увагай і капусту, якая ад лістоў таматаў агідна для іх пахне.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.