Вы тут

Прэзідэнт: Сістэма нашай нацыянальнай бяспекі створана намаганнямі ўсяго народа


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў воінскую часць 3214 унутраных войск МУС у сталічным мікрараёне Уручча.


Ваеннаслужачыя ўнутраных войск МУС забяспечваюць парадак на масавых мерапрыемствах, суправаджаюць афіцыйных асоб, сапёрна-піратэхнічныя падраздзяленні выязджаюць на паведамленні аб выяўленні выбуховых прылад. У красавіку ўнутраныя войскі ўзялі пад ахову асабліва важны аб'ект — БелАЭС.

Аляксандру Лукашэнку далажылі  аб асваенні ваеннай тэхнікі і ўзбраення, прадэманструюць амуніцыю і экіпіроўку салдат і афіцэраў. Прысутныя сталі сведкамі дэманстрацыі тактыка-спецыяльных заняткаў па папярэджанні масавых беспарадкаў у населеных пунктах.

Кіраўнік краіны наведаў інтэрнат для кантрактнікаў, які пабудаваны на тэрыторыі часці ў чэрвені сёлета. У праграме візіту таксама чарговая сустрэча з актывам ваенных.


Пасля знаёмства з тым, як ідуць справы з падрыхтоўкай і забяспечанасцю ўнутраных войскаў, Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніцтвам і асабовым складам ведамстваў забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны.

Аляксандр Лукашэнка назваў гэту сустрэчу важнай для яго не толькі таму, што яе мэта — убачыць, як жывуць ваеннаслужачыя, але і з-за асабістай сувязі: шмат гадоў таму тыя, хто тут служыў, дапамаглі пасадзіць у Драздах на свабодных землях сад, а потым штогод збіралі ў тым садзе ўраджай.

«Пабываў нядаўна ў 38-й дэсантна-штурмавой і 103-й паветрана-дэсантнай брыгадах, 5-й асобнай брыгадзе спецназа — убачыў добра абсталяваныя мабільныя воінскія падраздзяленні, якія адпавядаюць духу часу, — сказаў ён. — У чарговы раз пераканаўся ў правільнасці курсу на стварэнне ўласнай, надзейнай сістэмы нацыянальнай бяспекі».

Прэзідэнт нагадаў пра пачатак 90-х гадоў, знікненне Савецкага Саюза і першыя крокі Беларусі ў суверэннае жыццё: «Тады бяздумна разбураліся сілавыя органы і ператваралася ў металалом баявая тэхніка. Масава звальняліся высакакласныя ваенныя прафесіяналы, вымушаныя дзеля пражытку сваіх сем’яў згаджацца на самую нізкааплатную працу. Грашовае забеспячэнне афіцэраў, якія засталіся ў армейскім страі, скарацілася ў некалькі разоў. Камандзір узвода ў тыя гады атрымліваў 15 долараў у эквіваленце, а камандзір палка 35».

Беларусь выстаяла і абрала, па словах кіраўніка краіны, верныя арыенціры. «І можна сказаць — сістэма нашай нацыянальнай бяспекі створана намаганнямі ўсяго нашага народа. Нам ніхто нічога не падарыў, і мы нікому нічым не абавязаны», — падкрэсліў ён.

Больш за тое, абаронны патэнцыял краіны пастаянна ўмацоўваецца, заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Беларуская армія сёння — гэта кампактныя Узброеныя Сілы, створаныя па прынцыпе абароннай дастатковасці і здольныя самастойна забяспечыць ваенную бяспеку нашай дзяржавы, — паведаміў ён. — Створана нацыянальная ваенная школа, наладжаны працэс падрыхтоўкі спецыялістаў. Вы гэта ведаеце, і не выпадкова па дадзеных штогадовага міжнароднага рэйтынгу ваеннай моцы (рэйтынг Global Fігероweг (GFР). — «Зв.»), армія Беларусі сёння займае 53 месца з амаль 140 краін. Гэта значна вышэй за большасць дзяржаў СНД».

«Мы вельмі шмат зрабілі за гэты час для Узброеных Сіл, і гэты падыход робіць нас больш моцнымі, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы паспяхова процідзейнічаем незаконнай міграцыі, наркатрафіку і кантрабандзе». 

Дзейнасць органаў унутраных спраў і іншых структур забеспячэння грамадскай бяспекі дазваляе падтрымліваць у краіне законнасць і правапарадак, звярнуў увагу Прэзідэнт. 

«Не буду вам расказваць пра тое, што мы зробім у будучыні, ведаю ўсе вашы праблемы, — дадаў ён. — Калі эканоміка наша будзе працаваць не горш, значыць, жыць будзем таксама не горш. Абяцаць вам нейкія верталётныя грошы не стану, бо трэба ж будзе іх потым з верталёта раскідваць. У нас няма верталётных грошай. Але па максімуму будзем імкнуцца вас падтрымаць, каб у вас было нармальнае грашовае забеспячэнне, і, як я ўжо сказаў, першае месца ў забеспячэнні жыллём у будучай пяцігодцы будзе звернутае на шматдзетных і ваеннаслужачых... Будзем рабіць усё, каб вы жылі не горш».

Для гэтага спатрэбіцца адпаведная карэкцыя дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да асобных катэгорый грамадзян.

Марыя ДАДАЛКА

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.