Вы тут

У Вiцебскай вобласцi ўсе раёны прыступiлi да жнiва


У Вiцебскай вобласцi сёлета ўборачная плошча збожжавых i зернебабовых большая, чым летась, прыблiзна на 9 %. Усе раёны прыступiлi да жнiва.


Сёлета плануецца задзейнiчаць 1380 камбайнаў, у тым лiку тысячу — абсталяваных прыстаўкамi для ўборкi рапсу.

Пры добрых умовах надвор'я магчыма завяршыць жнiво збожжавых за дваццаць дзён. Але ў кожным раёне трэба выкарыстоўваць асобны падыход, упэўнены першы намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Алег Мацкевiч.

Для ўдзелу ў зборы ўраджаю плануюць задзейнiчаць каля 5,7 тысячы чалавек, у тым лiку больш за 1,6 тысячы камбайнераў і старшых камбайнераў.

Пад ураджай наступнага года плануецца ў аптымальныя агратэхнiчныя тэрмiны правесцi сяўбу азiмых збожжавых культур на плошчы 300 тысяч гектараў, канстатуе старшыня камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаваннi Вiцебскага аблвыканкама Сяргей Ягораў.

Днямi пытаннi жнiва абмяркоўвалiся ў Вiцебску падчас пасяджэння аблвыканкама. Губернатар Мiкалай Шарснёў чакае ад кiраўнiкоў усiх узроўняў — ад райвыканкама да гаспадаркi — каб яны кантралявалі падчас уборкi выкананне ўсiх тэхналагiчных патрабаванняў. Поспех — у жорсткай дысцыплiне i адказнасцi на палях. А памочнiк Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — iнспектар па Вiцебскай вобласцi Анатоль Лiневiч нагадаў пра асабiстую адказнасць усiх, ад каго залежыць своечасовае i якаснае жнiво, i запэўнiў, што тым, каму трэба, будзе аказана дапамога.

Самае галоўнае — каб было разуменне, што колас не можа чакаць. А надвор'е, як сведчаць вопытныя аграрыi, сёлета вельмi спрыяе атрыманню рэкордных ураджаяў па ўсёй краiне, i Вiцебшчына — не выключэнне.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Прэв’ю: dnr-live.ru

Загаловак у газеце: Жнiво на поўначы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».