Вы тут

Падтрымка дзеля росту: iдэi актыўных жанчын


Сусветная эканомiка сёння характарызуецца вельмi высокiм узроўнем нявызначанасцi.

Пра гэта заявiлi эксперты падчас круглага стала Беларускага саюза жанчын. Яго тэма «Эканомiка. Развiццё без узрушэння» працягвае цыкл сустрэч «Жанчыны — за Беларусь!».


Прычыны глабальнай нявызначанасцi — пандэмiя i чаканне другой хвалi каранавiруснай iнфекцыi. Беларуская эканомiка, якая ў вялiкай ступенi залежыць ад замежных партнёраў, адчувае гэтыя тэндэнцыi на сабе.

«Сёння стаiць задача не толькi захаваць, але i аднавiць нашу эканомiку i выйсцi на высокi ўзровень эканамiчнага развiцця. Давядзецца вырашаць шмат задач сацыяльнай палiтыкi. Нас, жанчын — мацi, бабуль — хвалюе тое, як забяспечыць стабiльны прырост прыбыткаў, занятасць, рабочыя месцы», — сказала Людмiла БАРАВIК, першы намеснiк дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Навукова-даследчы эканамiчны iнстытут Мiнiстэрства эканомiкi», кандыдат эканамiчных навук.

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i СМI, намеснiк старшынi Беларускага саюза жанчын Лiлiя АНАНIЧ звярнула ўвагу на дасягненнi айчыннай эканомiкi: вялiкую долю экспарту, рост экспарту медыцынскiх паслуг, вядучую ролю ў свеце беларускай вытворчасцi кар'ернай, трактарнай тэхнiкi, развiццё iнфармацыйнага сектара.

«Для нас, жанчын, вельмi важны складнiк — 25-е месца Беларусi са 179 дзяржаў у мiжнародным рэйтынгу краiн, спрыяльных для мацярынства i дзяцiнства. Думаю, што гэтая пазiцыя — вынiк развiцця нашай эканомiкi. Дарэчы гэта, магчыма, i iнiцыятывы Беларускага саюза жанчын, якiя заўсёды чулі ва ўрадзе», — дадала парламентарый.

Пра магчымасцi пашырэння эканамiчнага патэнцыялу рэгiёнаў расказала Наталля БЕРЧАНКА, намеснiк дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Навукова-даследчы эканамiчны iнстытут Мiнiстэрства эканомiкi», кандыдат эканамiчных навук. Па яе словах, у кожным рэгiёне вызначаны цэнтры, якiя ствараюць пункты росту i аб'ядноўваюць вакол сябе iншыя тэрыторыi.

«Гэта работа не аднаго года. Прыняць аднаўленне — гэта не значыць, што заўтра мы атрымаем вынiк. Галоўнае, што мы iх (рэгiёны. — «Зв.») бачым, i галоўнае, як кажуць, улiваць ваду ў помпу — тады будзе выхад. То-бок трэба ў гэтым кiрунку рухацца, i важна, што дзяржава заняла пазiцыю лiдара, садзейнiчае ўсiмi рэсурсамi, каб гэтыя тэрыторыi атрымалi развiццё», — кажа эксперт.

Ад банкаўскай супольнасцi падчас круглага стала выступiла Наталля ШАЎЦОВА, намеснiк старшынi праўлення ААТ «Белаграпрамбанк». Яна запэўнiла, што ў гэты няпросты час банкi iмкнуцца аказваць крэдытную падтрымку прадпрыемствам.

«Сёння мы iдзём насустрач прадпрыемствам i прымаем нестандартныя рашэннi. Аказваем падтрымку i на выплату заробкаў, папаўненне абаротных сродкаў, на любыя мэты, звязаныя з аперацыйнай дзейнасцю прадпрыемстваў. Падтрымкi не бывае шмат — мабыць, дзесьцi яе i недастаткова, але мы стараемся. Самае галоўнае, каб была зваротная сувязь: калi ёсць праблема, яе трэба пачуць i пайсцi насустрач», — канстатуе банкiр.

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па заканадаўстве Святлана ЛЮБЕЦКАЯ адзначыла, што нарматворцы таксама робяць свой унёсак у развiццё эканомiкi: разглядаюць законапраекты, накiраваныя на падтрымку лiчбавай эканомiкi, сацыяльнай сферы, адмiнiстравання ў галiне дзяржаўнага кiравання.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: stroygaz.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.