Вы тут

Каманды Узброеных Сiл Беларусi рыхтуюцца да конкурсаў «Армейскiх мiжнародных гульняў—2020»


Сваё майстэрства яны адточваюць на 174-м вучэбным палiгоне ВПС i войскаў ППА «Даманава». Яго наведаў мiнiстр абароны генерал-маёр Вiктар Хрэнiн. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мiнiстэрства абароны.


Там трэнiруюцца вайскоўцы, якiя прадставяць Беларусь у трох намiнацыях — «Танкавы бiятлон», «Сувораўскi нацiск» i «Чыстае неба». Перашкоды на мясцовай трасе максiмальна наблiжаны да тых, на якiх трэба будзе выступаць нашым экiпажам i разлiкам.

Па словах мiнiстра абароны, беларусы будуць удзельнiчаць у 21 конкурсе Гульняў.

— Сiстэма падрыхтоўкi да iх трывала ўбудавана ў баявую падрыхтоўку практычна ўсiх вiдаў Узброеных Сiл, — адзначыў Вiктар Хрэнiн. — Яна вядзецца з пачатку навучальнага года i на ўсiх этапах зладжвання. Былi адабраны найлепшыя вайскоўцы па вынiках конкурсаў у сваiх вайсковых часцях, камандаваннях. Таму рост узроўню падрыхтоўкi падраздзяленняў у цэлым для нас не менш важны, чым прызавыя месцы.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Прэв’ю: АНТ

Загаловак у газеце: Iдзе падрыхтоўка да Гульняў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.