Вы тут

«Калi працуе РЭБ — сучасная тэхнiка паралiзуецца»


Гэты выпуск «Плацдарма» незвычайны. Ён прысвечаны дзейнасцi сiстэмы радыёэлектроннай барацьбы. Дзякуючы сучасным прыладам можна пакiнуць працiўнiка цалкам без сувязi i навiгацыi або паказваць на чужых радарах дзясяткi iлжывых цэляў, уводзячы тым самым яго ў зман. Рашэннi ў сферы радыёэлектроннай барацьбы з'яўляюцца закрытымi — краiны, якiя робяць адпаведныя комплексы, вельмi неахвотна пастаўляюць свае напрацоўкi на экспарт. Як правiла, гаворка ў такiх выпадках iдзе пра тыя комплексы, якiя ўжо нейкi час працавалi i былi выведзены з эксплуатацыi па прычыне маральнага зносу — развiццё РЭБ iдзе следам за стварэннем новых беспiлотных комплексаў i сродкаў сувязi. Беларусь жа здолела стварыць тэхнiку, якая нiчым не саступае сусветным аналагам.


Людзi, якiя засталi савецкую эпоху, памятаюць на кароткiх хвалях так званыя «глушылкi» — генератары перашкод, якiя перакрывалi сiгналы з заходнiх радыёстанцый. Гэта быў адзiн з нямногiх прыкладаў выкарыстання радыёэлектроннай барацьбы, бачны шырокай публiцы. З цягам часу «глушылкi» сышлi ў нябыт, а вось неабходнасць РЭБ толькi ўзмацнiлася. Бо задача гэтых войскаў — зрабiць так, каб тэхнiка патэнцыйнага працiўнiка была выведзена са строю на як мага далейшай адлегласцi. Падрабязней пра гэта расказаў начальнiк службы радыёэлектроннай барацьбы Галоўнага штаба ваенна-паветраных сiл i войскаў супрацьпаветранай абароны Аляксандр Нагавiцын.

— Сучасныя тэхналогii развiваюцца iмклiва, а разам з iмi — i Узброеныя Сiлы. Мы таксама не стаiм на месцы, сочым за прагрэсам у галiне сiстэм сувязi, радыёэлектроннага абсталявання. I таму перыядычна закупляем новыя станцыi для ўласнага выкарыстання, якiя могуць ствараць перашкоды для каналаў перадачы даных патэнцыйнага працiўнiка. Напрыклад, апошнiм часам у 16-ы полк РЭБ паступiла самая сучасная станцыя «Навальнiца». На яе ўскладзены вялiкi спектр задач. Усё абсталяванне злучана ў адным комплексе, раней жа для гэтага патрабавалася ад трох да пяцi агрэгатаў. Радуе, што ўся элементная база i складовыя часткi зроблены нашымi прадпрыемствамi. Акрамя таго, у 16-ы полк паступiлi мабiльныя комплексы радыёманiторынгу. Яны прызначаны для вядзення комплекснага тэхнiчнага кантролю ў нашых воiнскiх часцях. Гэта дазваляе нам вызначаць задачы як радыёразведкi, радыёэлектроннай абароны, так i падаўлення. Да таго ж цяпер iдзе распрацоўка новых станцый. У найблiжэйшыя гады яны таксама паступяць на ўзбраенне ў выпадку паспяховых выпрабаванняў, прычым таксама будуць цалкам беларускай вытворчасцi. Таму можна сказаць, што канцэпцыя будаўнiцтва i развiцця сiстэмы радыёэлектроннай барацьбы, якая iснавала ў Беларусi да 2020 года, выканана. I больш за тое, вызначана новая канцэпцыя дзеяннем на наступныя пяць гадоў.

— Наколькi ўвогуле хутка iдзе абнаўленне тэхнiкi?

— Доўгi час асноўным дыяпазонам для сувязi былi кароткiя хвалi. З цягам часу ён пашырыўся — адпаведна, трэба было ствараць адказ для магчымасцi процідзеяння. Сёння ж на ўсiх самалётах стаяць сiстэмы навiгацыi i комплексы бартавога радыёэлектроннага абсталявання, якiя вядуць разведку, забяспечваюць палёты на гранiчна малых вышынях, наводзяць зброю — у залежнасцi ад прызначэння апарата. Дзе-нiдзе выкарыстоўваецца i спадарожнiкавая сувязь.

Мы працуем у цеснай звязцы з войскамi сувязi, авiяцыяй (у тым лiку i беспiлотнай), зенiтна-ракетнымi i радыётэхнiчнымi войскамi. Пастаўлена задача — умець змагацца супраць усяго, што працуе ў эфiры, гэта значыць засекчы, запеленгаваць i падавiць. Што да беспiлотнiка — перахапiць кiраванне, падавiць каналы навiгацыi i тэлеметрыi. Радыёразведка засякае самi гэтыя каналы i выпраменьванне, у тым лiку на вялiкай адлегласцi. Фактычна гэта пеленгацыя, якая паказана ў старых ваенных фiльмах, але з тых часоў яна прасунулася далёка наперад. Акрамя таго, мы мусiм умець супрацьдзейнiчаць рою беспiлотнiкаў. Напрыклад, што рабiць, калi на вашы пазiцыi ляцiць сотня аднаразовых апаратаў кустарнай вытворчасцi? Комплекс супрацьпаветранай абароны абстраляць адначасова iх усе не здольны фiзiчна. Ствараць iх можна ў вялiкай колькасцi дзякуючы нiзкаму сабекошту. А вось калi ўключыць перашкоду ва ўсiм дыяпазоне сiстэмы кiравання, то ўсе беспiлотнiкi тут жа ўпадуць унiз i ператворацца ў металалом. Натуральна, пры гэтым трэба не заглушыць сваiх.

Супрацьстаянне падчас радыёэлектроннай барацьбы iдзе ў спектры частот, якiя немагчыма ўбачыць цi пачуць чалавеку. Але падчас яго самалёт не можа ўзняцца ў паветра, ракета — вылецець са сваёй устаноўкi. Ды i сувязь, навiгацыя таксама губляюцца. Як вынiк — сучасны, нашпiгаваны супермагутнай тэхнiкай самалёт цi верталёт ператвараецца ў просты паветраны карабель, не здольны нанесцi шкоду. Кшталту АН-2, вядомага «кукурузнiка».

— Да 2012 года падраздзяленнi радыёэлектроннай барацьбы былi раскiданы па краiне. Восем гадоў таму iх аб'ядналi ў адзiны 16-ы полк. Наколькi дапамагла цэнтралiзацыя?

— Самае галоўнае — любому вайсковаму падраздзяленню прасцей выконваць комплексныя задачы, калi яно знаходзiцца пад адзiным камандаваннем. Для асабовага складу — меншая нагрузка ў плане нарад. Большыя перспектывы кар'ернага росту для выпускнiкоў Ваеннай акадэмii — спецыялiстаў у галiне радыёэлектроннай барацьбы рыхтуюць на факультэце ваеннай разведкi. Зноў жа, стаяць пытаннi забеспячэння. Калi часць не раскiдана па ўсёй Беларусi, а знаходзiцца ў адным месцы, яе лягчэй забяспечваць гаручазмазачнымi матэрыяламi, рэчамi, харчаваннем. Зноў жа, для сем'яў афiцэраў можна ствараць iнфраструктуру, каб заахвочваць iх працягваць службу, — будаваць дзiцячыя садкi, школы i, урэшце, жыллё.

Таму 2012 год i лiчыцца адпраўным пунктам сучаснай сiстэмы радыёэлектроннай барацьбы Беларусi. Аналагiчнага вайсковага фармiравання, здольнага вырашаць падобны комплекс задач па радыёэлектроннай барацьбе ў iнтарэсах войскаў ВПС i ППА, няма ва ўсiх Узброеных Сiлах. Як толькi 16-ы полк быў сфармiраваны, яго ўкамплектавалi самай сучаснай тэхнiкай. Шмат у чым яна актуальная i сёння.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».