Вы тут

Як любы ахвотны можа дапамагчы прыродзе?


Людзей, якiх хвалюе экалогiя, становiцца ўсё больш. Вырашыць экалагiчныя праблемы можна рознымi шляхамi, сярод якiх не апошняе месца займае дзейнасць грамадскiх эколагаў. Кожны неабыякавы грамадзянiн Беларусi, папоўнiўшы iх шэрагi, можа стаць на абарону навакольнага асяроддзя i браць актыўны ўдзел у прыродаахоўнай справе.


Грамадскiя эколагi — гэта людзi, якiя добраахвотна i бязвыплатна дапамагаюць Мiнпрыроды i яго тэрытарыяльным органам у правядзеннi прыродаахоўных мерапрыемстваў, прапагандзе беражлiвага стаўлення да прыроды, павышэннi экалагiчнай культуры грамадзян, а таксама ўдзельнiчаюць у распаўсюджваннi тэматычнай iнфармацыi. Яны павiнны ведаць заканадаўства Беларусi аб ахове навакольнага асяроддзя i рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў, выконваць яго патрабаваннi i паведамляць пра факты парушэнняў.

Насiць ганаровае званне «грамадскi эколаг» — вялiкая адказнасць, менавiта таму кожны, хто жадае дапамагаць прыродзе, праходзiць пастаяннае навучанне.

— Пры Мiнскiм гарадскiм камiтэце прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя налiчваецца 50 грамадскiх эколагаў, — расказала загадчыца групы iнфармацыйнага забеспячэння Мiнгаркампрыроды Алеся ЯРМОЛЕНКА. — Летась яны ўзялi ўдзел у 18 арганiзаваных камiтэтам конкурсах i мерапрыемствах. Найбуйнейшыя з iх — кампанiя «Добраўпарадкуем малую радзiму!» у Музеi валуноў ва Уруччы, Еўрапейскi тыдзень мабiльнасцi i Дзень без аўтамабiля, конкурс знаўцаў птушак «Мудры фiлiн», фатаграфiй на экалагiчную тэматыку «Зялёны Мiнск» i iншыя. Усё гэта было б складана рэалiзаваць без дапамогi грамадскiх эколагаў.

Штогод у Беларусi праводзiцца рэспублiканскi конкурс на найлепшага грамадскага эколага. Яго мэта — стымуляваць актывiстаў, павышаць эфектыўнасць iх работы, а таксама даваць iм магчымасць абменьвацца вопытам. Летась трэцяе месца ў гэтым конкурсе заняў грамадскi эколаг Мiнгаркампрыроды Руслан Шайкiн, якi больш за 20 гадоў свайго жыцця прысвяцiў пытанням экалагiчнай асветы i аховы прыроды.

— Званне грамадскага эколага дапамагае мне сiстэматызаваць работу, стымулюе вывучаць прыродаахоўнае заканадаўства, сённяшнiя патрэбы ў галiне захавання прыроды i карэктаваць свае дзеяннi такiм чынам, каб максiмальна дапамагаць у вырашэннi актуальных экалагiчных праблем, — кажа актывiст. — Больш за тое, паколькi я вельмi шмат займаюся пытаннямi асветнiцкай дзейнасцi, экалагiчнага выхавання падрастаючага пакалення i дарослых, пазiцыя грамадскага эколага дае мне магчымасць рэалiзавацца ў гэтым кiрунку. Менавiта стаўшы грамадскiм эколагам, пры падтрымцы Мiнгаркампрыроды я запусцiў праекты «Зялёныя класы беларускай сталiцы», «Сава чакае дапамогi» i iншыя. Акрамя гэтага, я i мае калегi з Цэнтра экалагiчнага выхавання i развiцця ўжо не першы год праводзiм экскурсii для ўсiх ахвотных па экасцежцы «Горад птушак». Дарэчы, яны таксама прыцягваюць увагу не вельмi культурных адпачывальнiкаў на гэтай тэрыторыi i крыху дысцыплiнуюць iх.

Трэба падкрэслiць, што пазiцыя грамадскага эколага дае мне пэўныя правы. Напрыклад, я магу нагадаць людзям пра неабходнасць выконваць прыродаахоўнае заканадаўства. Падчас тых жа экскурсiй я падыходжу да людзей ды прашу iх прыбраць за сабой смецце, i, што дзiўна, да мяне заўсёды прыслухоўваюцца. Перыядычна мы праводзiм своеасаблiвыя рэйды — правяраем, у якiм стане нашы стэнды цi няма несанкцыянаваных звалак. I па водгуках наведвальнiкаў экасцежка «Горад птушак» стала нашмат чысцейшая. Прыходзiць менш некультурных кампанiй, падцягнулiся людзi, якiя хочуць вывучаць прыроду i могуць таксама зрабiць заўвагу, калi нехта парушае парадак. Прырода атрымала свайго кшталту грамадскi кантроль.

Кацярына КIРЭЕВА

Фота з архiва Цэнтра экалагiчнага выхавання i развiцця

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.