Вы тут

Час масак. Чалавецтва ўступае ў эпоху вiрусных захворванняў


Такi прагноз яшчэ ў пачатку 2000-х зрабiў заслужаны ўрач Рэспублiкi Беларусь, iнфекцыянiст Анатоль Астапаў. Мы задалi Анатолю Архiпавiчу «абывацельскiя» пытаннi пра COVID-19 i пра тое, да чаго яшчэ нам рыхтавацца.


«На нашых людзей хiба маскi надзенеш?»

— Сёння шмат кажуць пра другую хвалю COVID-19. Наколькi вялiкiя шанцы, што восенню нас чакае другая хваля? А можа, яна ўжо пачалася?

— Другой хвалi «ковiда» пакуль няма. Тое, што мы бачым цяпер па COVID-19, проста лагiчнае развiццё падзей. Цяпер лета, нядрэннае раз'яднанне насельнiцтва: многiя людзi ў адпачынках, i iмавернасць заразiцца ўсё ж меншая, чым, дапусцiм, у сакавiку—красавiку. Акрамя таго, i ў крамах, i ў метро пакуль даволi шмат людзей у масках. Хоць, вядома, народ ужо расслабiўся i супакоiўся, маскi ў людных месцах носяць усё радзей. Паглядзiце фота з Кiтая ў iнтэрнэце — там да гэтага часу ўсе ў масках. Таму там атрымалася досыць хутка лакалiзаваць iнфекцыю. Пахаладае, стане менш ультрафiялету, пачнуць арганiзоўвацца калектывы, людзi вернуцца з адпачынкаў, многiя выйдуць з «аддалёнкi» — i, думаю, стастыстыка па захворваннях на COVID-19 стане расцi. Увосень можна чакаць другую хвалю пандэмii.

— А маскi сапраўды дапамагаюць?

— Дапамагаюць. Але маскi трэба правiльна насiць. Гадоў 12 таму на Блiзкiм Усходзе была ўспышка каранавiруснай iнфекцыi з высокай смяротнасцю — гэта быў не «ковiд», але яго «сваяк». I медыкi ўсяго свету з трывогай сачылi за развiццём падзей. Але пандэмii не здарылася дзякуючы своечасовым супрацьэпiдэмiчным мерапрыемствам. У прыватнасцi, у эпiдэмiчным ачагу абсалютна ўсiх абавязалi насiць маскi. У iх усё ж такi больш дысцыплiнаванае, мусульманскае грамадства. А на нашых людзей хiба маску надзенеш? Калi пажылыя людзi больш сур'ёзна ставяцца да гэтай неабходнасцi, дык для моладзi маска хутчэй модны аксесуар — з коцiкамi i смайлiкамi. На самай справе лепш за ўсё абараняюць звычайныя медыцынскiя маскi з нятканага матэрыялу, i мяняць iх трэба раз на 2-4 гадзiны. А шматразовыя маскi, каб яны абаранялi, трэба штодня мыць, i не толькi мыць, але i кiпяцiць — цi хоць прасаваць гарачым прасам, — каб знiшчыць тое, што трапiла на маску. У адваротным выпадку маска становiцца небяспечнай, бо вiрус COVID-19 захоўваецца на тканiне некалькi дзён, i, надзеўшы тую маску яшчэ раз, мы проста ўцягваем яго ў арганiзм. Насiць маску трэба так, каб нос i рот былi пад ёй. А тое, як носяць маску нашы людзi, — на падбародку, выставiўшы нос, таму што «горача i дыхаць цяжка», — нiякай абароны не дае. Многiя выхапiлi з кантэксту фразу «маскi не дапамагаюць» i радасна ёю бравiруюць. Так, калi проста на вас чхнуў заражаны чалавек, нiякая маска не ўратуе. Нi маска, нi пальчаткi цалкам вас не абароняць. Але факт застаецца фактам — iмавернасць заражэння, калi вы носiце маску, усё ж меншая.

«COVID-19 паражае амаль усе органы»

— Чаму COVID-19 выклiкаў такi неспакой медыкаў ва ўсiм свеце?

— У «ковiда» вельмi высокая кантагiёзнасць. Раней на першым месцы па гэтым параметры стаяў адзёр. Але COVID-19 — не менш, а можа, i больш кантагiёзны. Да таго ж вiрус адру няўстойлiвы ў знешнiм асяроддзi, а вiрус COVID-19 на некаторых паверхнях захоўваецца да 10 дзён. У тым лiку ён доўга жыве на поручнях у грамадскiм транспарце, а на скуры рук (калi iх не мыць) здольны захоўвацца прынамсi тры днi. Усе вiрусы размнажаюцца толькi ў жывых клетках. На штучных асяроддзях, у адрозненне ад бактэрый, вiрусы не размнажаюцца. У клеткi першапачаткова пранiкае ДНК або РНК вiруса. Трапляючы ўнутр клеткi, ён мяняе геном у ёй такiм чынам, што клетка ператвараецца ў фабрыку па сiнтэзе новых вiрусных часцiц. Калi iх утвараецца дастатковая колькасць, яны разбураюць клетку, выходзяць з яе i пранiкаюць у наступныя.

Iснуе «павольная» група вiрусаў, якiя дзесяцiгоддзямi жывуць у нашых клетках, не выяўляючы сябе. Напрыклад, вiрус простага герпесу. Дастаткова пераахаладжэння або iншых фактараў, якiя знiжаюць супрацiўляльнасць арганiзма, i вiрус актывiзуецца. «Ковiд» уваходзiць у так званую хуткую групу вiрусаў. Ён хутка размнажаецца i высокакантагiёзны.

— Цi можна выказаць здагадку, што з часам COVID-19 стане проста яшчэ адной хваробай, такой жа звыклай, як ВРЗ?

— I цяпер многiя перахварэлi на COVID-19 у сцёртай форме i нават не ведаюць пра гэта. У цяжкай форме хварэюць толькi некаторыя людзi. У групе рызыкi па смерцi ад COVID-19 — людзi з хранiчнымi лёгачнымi захворваннямi, з цукровым дыябетам, атлусценнем, гiпертанiяй, сардэчна-сасудзiстай недастатковасцю, анкалогiяй; людзi, якiя прымаюць цытастатыкi. Калi чалавек адносна здаровы, гэта не смяротны вiрус. Лятальнасць па «ковiдзе» ў свеце — ад 1 % да 5 %. Дзецi хварэюць адносна лёгка. Трэба берагчы людзей сталага ўзросту i тых, хто ўваходзiць у групу рызыкi. Iншая рэч, што гэты вiрус небяспечны сваiмi ўскладненнямi.

— Якiя ўскладненнi дае COVID-19?

— Вiрус паражае амаль усе органы. Часцей за ўсё яны аднаўляюцца. Але бывае, што ў вынiку гэтай хваробы, напрыклад, 50 % альвеалярнай тканкi лёгкiх замяняецца фiбрознай. Чалавек будзе жыць, але 50 % лёгкiх у яго «мёртвыя». У вынiку — дыхальная недастатковасць i гiпаксiя. Праўда, гэта здараецца прыкладна ў 1 % выпадкаў. Не аднаўляюцца тыя клеткi розных органаў, у якiх размнажаўся вiрус i разбурыў iх. Гэта могуць быць клеткi нырак, вiрус можа выклiкаць паражэнне страўнiкава-кiшачнага тракта або цэнтральнай нервовай сiстэмы.

— Цi выпрацоўваецца iмунiтэт да COVID-19?

— Тут адзiнай думкi пакуль няма. Ускосна пра наяўнасць iмунiтэту да COVID-19 сведчыць той факт, што добры эфект пры яго лячэннi дае ўвядзенне хворым сывараткi крывi ад пацыентаў, якiя перанеслi гэтую iнфекцыю. Але даследчыкi схiляюцца да таго, што iмунiтэт да COVID-19 непрацяглы. Дакладна гэта яшчэ трэба будзе высветлiць, адсачыўшы наяўнасць у арганiзме чалавека, што хварэў на «ковiд», антыцел — бялкоў, якiя нейтралiзуюць гэты вiрус. Хацелася б, каб яны захоўвалiся хоць год, як, напрыклад, пры грыпе. Але COVID-19 медыкi пачалi вывучаць толькi ў сакавiку. Пяць месяцаў — недастатковы тэрмiн, каб зрабiць выснову пра трываласць iмунiтэту. Дый наогул для вывучэння новай хваробы. Напрыклад, сiмптом страты нюху, з якога пачынаюцца клiнiчныя праявы COVID-19, — зусiм новы для медыцыны, пры iншых вiрусных захворваннях такога сiмптому няма. Дарэчы, прыкладна ў 30 % выпадкаў «ковiд» праходзiць бессiмптомна: клiнiчных праяў хваробы няма, але чалавек з'яўляецца крынiцай iнфекцыi.

— Цi муцiруе гэты вiрус?

— Складанае пытанне. Занадта мала часу мы за iм назiраем, каб рабiць высновы. Калi ўсё ж гэта штучна створаны вiрус, то такiя вiрусы часцей стабiльныя. Калi ж ён натуральны, хутчэй за ўсё, будзе муцiраваць пры пасажы праз успрымальныя арганiзмы. Асноўны паратунак ад каранавiруснай iнфекцыi — гэта iмунiзацыя. Цяпер медыкi ў розных краiнах свету актыўна працуюць над вакцынай. Але калi COVID-19 муцiруе, то вакцына супраць аднаго штама вiруса не прынясе карысцi супраць iншых штамаў. Класiчны прыклад — вiрус грыпу. У апошнюю эпiдэмiю грыпу да нас прыйшло тры штамы гэтага вiруса: Н2N2, H3N2, H1N1.

— COVID-19 стаў нечаканасцю для медыкаў?

— Не зусiм так. Каранавiрусы сустракалiся i раней, яны прыходзяць у сярэднiм раз на 5-7 гадоў. Класiчны прыклад каранавiруса — так званы птушыны грып. Але там заражэнне iдзе ад птушак, а хворы чалавек з'яўляецца эпiдэмiчным тупiком: ён не можа заразiць iншых людзей. Каранавiрусы вiрусолагi вывучалi i раней, але не настолькi актыўна, як цяпер.

«Наша iмунная сiстэма — на мяжы сваiх магчымасцяў»

— Чаму так часта ў наш час з'яўляюцца новыя небяспечныя для чалавека вiрусы?

— Мы жывём у неверагодна забруджаным асяроддзi, якое спрыяе мутацыям вiрусаў. П'ём напоi з пластыкавых бутэлек, носiм сiнтэтыку, дыхаем забруджаным паветрам i купаемся ў забруджаных вадаёмах. Усе гэтыя рэчывы трапляюць у наш арганiзм, i мы ўжо прасякнуты iмi. Калi параўнаць хiмiчны састаў клетак арганiзма чалавека XV i XXI стагоддзяў, ён будзе розны. Таму наша iмунная сiстэма працуе на мяжы сваiх магчымасцяў. Яна не паспявае за колькасцю тых антыгенаў, якiя атакуюць наш арганiзм. Паглядзiце, колькi цяпер з'явiлася алергiй! Раней такой колькасцi не было. Вiрусы муцiравалi ва ўсе часы. Але чалавека гэта закранала ў меншай ступенi, таму што ў яго была моцная iмунная сiстэма. Раней галоўным ворагам чалавецтва былi бактэрыяльныя iнфекцыi: брушны тыф, сыпны тыф, бруцэлёз, шкарлятына, чума i г. д. Калi з'явiлiся антыбiётыкi, бактэрыяльныя iнфекцыi адступiлi. Iх месца занялi вiрусныя iнфекцыi.

У сваiм дакладзе аб перспектывах развiцця iнфекцыйных захворванняў я казаў пра тое, што ў ХХI стагоддзi варта чакаць вялiкую хвалю вiрусных хвароб. I не памылiўся — на жаль. I яшчэ варта разумець, што бактэрыяльныя iнфекцыi не знiклi. Яны адступiлi на нейкi перыяд. Проста пакуль нам удаецца спраўляцца з iмi з дапамогай антыбiётыкаў. Але паколькi антыбiётыкi паўсюдна выкарыстоўваюцца нерацыянальна, чалавецтва сячэ сук, на якiм сядзiць.

— А што не так з выкарыстаннем антыбiётыкаў?

— У нашы днi людзi п'юць антыбiётыкi з любой нагоды i нават «на ўсякi выпадак». Добра б яны хоць вытрымлiвалi курс. Не! «Панос за два днi прайшоў — навошта труцiцца?» Па-першае, кароткi курс (як правiла, чалавек прымае антыбiётык два-тры днi, а потым кiдае), па-другое, малыя дозы — такiм чынам мы вучым бактэрыi выпрацоўваць рэчывы, якiя разбураюць антыбiётык. Чалавецтву давядзецца вынаходзiць усё больш i больш моцныя антыбiётыкi. Цi трэба казаць, што гэта тупiковы шлях, у канцы якога непазбежна чакае крах? Я запомнiў такi эпiзод з дзяцiнства. Калi ў дзяцей у вёсцы гнаiлiся вочы (гнойны кан'юнктывiт), жанчыны мылi iх твары вадой, якую пiлi конi. Вы бачылi калi-небудзь карыта ў стайнi? Яно ўнутры ўсё зялёнае — там размнажаўся грыбок пенiцылум. Гэта быў жывы пенiцылiн. I ён дзейнiчаў. Першы антыбiётык, якi ў 1940-я гады стаў шырока выкарыстоўвацца ў медыцыне, быў пенiцылiн. Пенiцылiн зрабiў эпоху. Ну а потым яго бяздумнае выкарыстанне прывяло да таго, што ў патагенных мiкраарганiзмаў з'явiлася ўстойлiвасць. Цяпер мы бачым гэтую рэзiстэнтнасць: бактэрыi выдзяляюць фермент пенiцылiназу, якi разбурае пенiцылiн. Чаму ў многiх краiнах свету катэгарычна забаранiлi свабодны продаж антыбiётыкаў? Дапусцiм, з дапамогай антыбiётыка хворы зняў сiмптаматыку. Узбуджальнiк яшчэ не загiнуў, але не выяўляе сябе. Пры гэтым у дадзенага мiкраарганiзма развiваецца ўстойлiвасць да канкрэтнага антыбiётыку. I гэты ўстойлiвы мiкраарганiзм чалавек перадае наступнаму «гаспадару». Прайшоўшы праз дзясятак арганiзмаў, узбуджальнiк становiцца вельмi моцным. Адсюль — неўспрымальнасць многiх мiкраарганiзмаў да метадаў лячэння хвароб, што раней былi эфектыўныя. Як вынік — унутрышпiтальныя iнфекцыi, што i ў нашай краiне, i па-за яе межамi з'яўляюцца сур'ёзнай праблемай.

— Дык што чакае чалавецтва ў наступныя сто гадоў?

— Ну, я не Месiнг... Мяркую, будзе эпоха рэспiраторнай групы вiрусаў, у тым лiку каранавiрусаў (а эпоха кiшэчнай групы вiрусаў ужо надышла). Будуць прыходзiць пандэмii. Хутчэй за ўсё, вернуцца некаторыя пераможаныя i забытыя iнфекцыйныя хваробы. Таму што ў нас у грамадстве вельмi дрэннае стаўленне да вакцынацыi. Я дзвюма рукамi за вакцынацыю. Калi б вы бачылi тое, што бачыў я за сваю шматгадовую практыку, вы б бегма пабеглi рабiць прышчэпкi сваiм дзецям, нават нягледзячы на магчымыя пабочныя эфекты.

— Як засцерагчы сябе ад вiрусных хвароб?

— Дапамогуць традыцыйныя метады, пра якiя, напэўна, ужо апавешчаныя ўсе людзi ў любой краiне свету. Раз'яднанне. Маска. Пальчаткi. Абеззаражвальнiкi для рук. Гiгiена: мыць рукi, садавiну i агароднiну. I вiрусныя, i бактэрыяльныя захворваннi — гэта хваробы грэбавання элементарнай гiгiенай.

«Беларускiя медыкi справiлiся»

— Чаму радзiма новых iнфекцыйных захворванняў апошнiх гадоў — менавiта Кiтай?

— Цяжка сказаць. Напэўна, вiной таму перанасяленне i спецыфiка харчавання. Справа ў тым, што кажаны (пра якiх можна згадаць у сувязi з COVID-19) валодаюць здольнасцю пераносiць розныя вiрусныя iнфекцыi ў латэнтнай форме. Напрыклад, заражэнне чалавека шаленствам паходзiць ад сабак, ваўкоў, лiсiц, янотаў, вожыкаў i г. д., але ўсе iншыя жывёлы маюць яркiя клiнiчныя праявы шаленства i ўрэшце гiнуць ад гэтай хваробы. А кажаны не даюць яркай клiнiкi шаленства i не гiнуць ад яго, але з'яўляюцца яго пераносчыкамi.

— Нядаўна прайшло паведамленне пра ўспышку бубоннай чумы ў тым жа Кiтаi i Манголii. Здавалася б, гэтая бактэрыяльная хвароба была пераможана, чаму ж яна вярнулася?

— Чуму перамаглi ў Еўропе. У многiх краiнах свету яна працягвае iснаваць i ўяўляе рэальную пагрозу. Памятаю даўнюю гiсторыю, калi самалёт, што ляцеў з Iндыi, з ачага чумы, пасадзiлi ў Мiнску. Людзi вярталiся з адпачынку: частка пасажыраў — беларусы, частка — лiтоўцы. Па лiтоўцаў тут жа прыехалi iх медыкi. А нашых грамадзян паклалi ў iнфекцыйную бальнiцу на каранцiн. I вось пачалася лiхаманка ў адной з жанчын у iзалятары. Мяне выклiкалi яе паглядзець. На шчасце, аказалася, што гэта банальная ангiна. I нiхто з нашых суграмадзян, якія так няўдала адпачылi ў ачагу ўспышкi чумы, не захварэў. Пасля доўгага каранцiну яны проста паехалi дамоў. Чума цяпер досыць паспяхова лечыцца прэпаратамi стрэптамiцыну. За выключэннем лёгачнай формы чумы — яна дае лятальнасць 95 %.

— Калi лiчыць гэтую пандэмiю «вучэннямi» напярэдаднi эпохi вiрусных iнфекцый, што паказалi гэтыя «вучэннi»? Гатоўнасць або негатоўнасць нашай сiстэмы аховы здароўя да магчымых пандэмiй у будучынi?

— Я сказаў бы, што паказалi гатоўнасць. Нашы медыкi дзейнiчалi хутка i правiльна. Мы своечасова iзалявалi хворых з падазрэннем на COVID-19. Iзалявалi першасныя кантакты. I напачатку iзалявалi таксама другасныя кантакты. Потым, калi ўзялi сiтуацыю пад кантроль (што б там нi пiсалi журналiсты), сталi iзаляваць толькi хворых i першасныя кантакты. Цяпер ужо ўрачы глядзяць клiнiку: цi ёсць небяспека цяжкага развiцця хваробы. Беларускiя iнфекцыянiсты i эпiдэмiёлагi вытрымалi гэтае выпрабаванне.
Iнфекцыянiсты — гэта пажарныя медыцыны. I, думаю, у наступныя сто гадоў iх чакае шмат работы.

Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».