Вы тут

Лiлiя Ананiч: Трэба трымацца за сваё, за свае каранi i вытокi


Электаральная кампанiя выразна акрэслiвае людзей з актыўнай грамадзянскай пазiцыяй. Адной з такiх асоб з'яўляецца Лiлiя Ананiч, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў сёмага склiкання, намеснiк старшынi Беларускага саюза жанчын, медыяэксперт, якая раней займала пасаду мiнiстра iнфармацыi. У гэты насычаны грамадска-палiтычнымi падзеямi час Лiлiя Станiславаўна пагутарыла з карэспандэнтам «Звязды» i падзялiлася меркаваннямi па актуальных пытаннях.


— Найперш, Лiлiя Станiславаўна, адзначу вашу актыўнасць у сацыяльных сетках i дастаткова акрэсленыя меркаваннi наконт падзей выбарчай кампанii. Асобныя допiсы выклiкаюць значны грамадскi рэзананс i шырокае абмеркаванне ў, скажам так, альтэрнатыўнай медыяпрасторы. Цi не вынiкае з гэтага, што электаральная кампанiя ў плане iнфармавання перамясцiлася ў iнтэрнэт?

— У пэўным сэнсе так. I не толькi ў плане iнфармавання. На нашых вачах — памкненне разгарнуць вядомы па замежных дзеях сцэнарый «каляровых рэвалюцый». Нават i колер агучаны. Таму нельга маўклiва ўспрымаць спробы разгайдаць нашу чыстую Беларусь — краiну, у падмурку якой гераiчнае мiнулае i надзеi нашых продкаў; краiну, паважаную ў свеце, якая адбылася ў няпростых геапалiтычных умовах дзякуючы нястомнай працы народа i мудрасцi палiтыкi нашага Прэзiдэнта.

— Дарэчы, больш чым паўгода вы прадстаўляеце iнтарэсы жыхароў Барысаўшчыны ў якасцi дэпутата Палаты прадстаўнiкоў 7-га склiкання. У канцы чэрвеня скончылася другая сесiя парламента. Для грамадства яна вызначылася прыняццем у першым чытаннi новых адмiнiстрацыйнага i адмiнiстрацыйна-выканаўчага кодэксаў, якiя абнавiлi ў кароткiя тэрмiны, ратыфiкацыяй пагаднення з ЕС аб спрашчэннi выдачы вiз, прыняццем законапраекта аб амнiстыi да 75-годдзя Перамогi, узгадненнем новага прэм'ер-мiнiстра, прызначэннем даты прэзiдэнцкiх выбараў. Чым для вас асаблiвая гэтая сесiя?

— Яшчэ б дадала больш за 30 ратыфiкаваных пагадненняў, якiя будуць развiваць мiжнародныя адносiны. Таксама прынятыя ў першым чытаннi законы «Аб правах iнвалiдаў i iх рэабiлiтацыi», «Аб ахове здароўя», «Аб грамадзянстве» i iншыя. Калi мы кажам пра КААП i ПВКААП, важна, што гэта даручэнне кiраўнiка дзяржавы i курс нашай краiны на лiбералiзацыю заканадаўства. Па вынiках другой сесii прапрацоўку прайшлi законы, што прымалiся гадоў 8—10 таму. Напрыклад, я асабiста адказвала за дапрацоўку ў нашай камiсii на другое чытанне законапраекта «Аб Беларускiм Таварыстве Чырвонага Крыжа». Натуральна, што сумесна з органамi дзяржаўнага кiравання адпрацоўваюцца i новыя законапраекты, найперш у эканамiчным блоку, актуальныя для далейшага развiцця краiны. Усё, што робiцца ў заканадаўчай сферы, скiравана на патрэбы грамадства i канкрэтнага чалавека. Дарэчы, менавiта падчас работы ў рэгiёне i вылучаюцца дэпутатам канкрэтныя пытаннi гаспадарчых суб'ектаў, грамадзян, якiя патрабуюць у пэўных выпадках i заканадаўчага погляду.

— Падзялiцеся з нашымi чытачамi, якiя заканатворчыя планы ў дэпутацкага корпуса на будучыню.

— На асеннюю сесiю рыхтуецца цэлы шэраг законапраектаў, у тым лiку i эканамiчнага складнiка. Усе яны адпрацоўваюцца ў пастаянных камiсiях i кожным дэпутатам. У нашай камiсii да другога чытання на асеннюю сесiю рыхтуецца законапраект «Аб грамадзянстве». На маiм рабочым стале зараз i дзеючы закон (прыняты ў 2012 годзе) «Аб выдавецкай дзейнасцi». На мой погляд, з мiнулага вопыту (мела дачыненне да яго распрацоўкi) i з ведання спраў у галiне выдавецкай супольнасцi асобныя яго палажэннi патрабуюць дапрацоўкi з мэтай улiку сучасных тэндэнцый i патрэб. Напрыклад, такiх як адлюстраванне тэмы электроннага кнiгавыдання, ахова аўтарскiх правоў у iнтэрнэце, дзяржаўная падтрымка нацыянальнага кнiгавыдання i распаўсюджвання друку. Тут наперадзе цэлы абсяг работы з галiновымi мiнiстэрствамi i грамадскiмi аб'яднаннямi. Лiчу вельмi важным дэталёвы разгляд iнфармацыйнага заканадаўства на прадмет эфектыўнага рэгулявання распаўсюджвання iнфармацыi ў так званых новых медыя. Тэхналагiчная сфера нараджае новыя асяродкi распаўсюджвання iнфармацыi. Тое, што адбываецца зараз у сацыяльных сетках, — яскравае сведчанне негатыўнага ўплыву сацыяльных медыя на сiтуацыю ў краiне падчас электаральнай кампанii. А гэта ўжо пытанне iнфармацыйнай бяспекi. Заканадаўства аб iнфармацыi i СМI, як i любое iншае, не можа быць застылым.

— Некалькi слоў пра вашу грамадскую дзейнасць. Беларускi саюз жанчын, у кiраўнiцтва якога вы ўваходзiце, актыўна ўключыўся ў выбарчую кампанiю. Яго члены збiралi подпiсы, увайшлi ў склад выбарчых камiсiй, удзельнiчаюць у рабоце грамадскiх прыёмных.

— Наша грамадская арганiзацыя прыняла адназначнае рашэнне аб падтрымцы на выбарах Прэзiдэнта краiны кандыдатуры дзеючага кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Рыгоравiча Лукашэнкi. Мы падтрымлiваем сацыяльны кiрунак развiцця краiны, той шлях, якi абраны беларускiм народам i дае свой плён. Наша пазiцыя грунтуецца i на тых шматлiкiх iнiцыятывах, якiя ўносiлiся i падтрымлiвалiся на дзяржаўным узроўнi па развiццi сацыяльнай сферы, сямейнай палiтыкi. Прывяду толькi адзiн прыклад. У сусветным рэйтынгу краiн, спрыяльных для мацярынства i нараджэння дзяцей, Беларусь сёння займае 25-ю пазiцыю з 178, прычым у СНД мы на першым месцы. Хiба ж гэта не дасягненне? I такiя прыклады можна працягваць. Вядома ж, апаненты ўлады такiя прыклады «не заўважаюць».

— Пацiкаўлюся ў вас як медыяэксперта: як вы адносiцеся да таго, што адбываецца ў iнфармацыйнай прасторы напярэдаднi выбараў?

— Гэтая выбарчая кампанiя з самага пачатку стартавала з моцным выкарыстаннем новых медыя, новых тэхналогiй. Благасфера i сацсеткi сталi актыўнымi гульцамi электаральнай кампанii. На жаль, яны ў большасцi не накiраваныя на тое, каб выбары адбылiся ў адпаведнасцi з заканадаўствам. I ў гэтым угадваецца складнiк умяшання ў нашы ўнутраныя справы. Я нiякiм чынам не хачу сказаць, што грамадзяне не павiнны выказвацца ў iнтэрнэце. У нас адкрытае грамадства, адкрытае iнфармацыйнае поле. Разам з тым мы бачым, што выкарыстоўваюцца зневажальныя пасылы, калi чалавек выказвае сваё адмоўнае стаўленне да дзеючай улады, пэўных асоб знарок зневажальна i агрэсiўна. Замест таго каб весцi абгрунтаваную дыскусiю ў прававым полi, пэўныя колы навязваюць грамадству адзiную думку — «улада не тая», «перамены». Якiя перамены?! Пра гэта, як вiдаць з першых агiтацыйных выступленняў ужо кандыдатаў i «выбарчых спадкаемцаў», пераканаўча расказаць не атрымлiваецца. Таму, вiдавочна, i робiцца разлiк на тое, каб дасягаць мэт, грэбуючы заканадаўствам.

— Апошнiм часам Прэзiдэнт звяртаецца да актывiстаў рэгiёнаў з заклiкам, што яны павiнны стаць лiдарамi думак. Як дэпутаты iмкнуцца камунiкаваць са сваiмi выбаршчыкамi, каб стаць для iх аўтарытэтам? З чым вы сёння iдзяце да людзей?

— Я думаю, пазiцыя чалавека вынiкае з яго дзейнасцi. I не толькi ў час выбарчай кампанii. Дадам, сёння важна думка i дэпутата, i кожнага грамадзянiна. Дарэчы, цяпер працую ў рэгiёне, штодзень сустракаюся з людзьмi, i вельмi радуе, што рэальнае жыццё, памкненнi людзей значна багацейшыя на колеры, чым малюецца iнтэрнэтам. Яны ўсё ж у большасцi сваёй стваральныя, а не разбуральныя. Скажу больш: яны, а не iнтэрнэт-тэхналогii, вызначаць кiрунак далейшага развiцця краiны. Магчыма, паўтаруся, але дадам. Я не магу быць раўнадушнай, i мой жыццёвы вопыт дазваляе рабiць ацэнкi. Я памятаю, у мяне на руках былi малыя дзецi, калi аб'явiлi пра распад Савецкага Саюза. Паўставала пытанне: як жыць? Раней вялiкая краiна была для нас крэпасцю. Цяпер наша Беларусь — крэпасць беларускага народа. Колькi зроблена, колькi пройдзена! Мы сапраўды пабудавалi краiну для жыцця. Нам ёсць што абараняць i ўзбагачаць — нашы традыцыi i каштоўнасцi, сацыяльны курс развiцця, пераемнасць пакаленняў i клопат пра тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, плённую працу дзеля будучынi ў ладзе i згодзе. Нам нi ў якiм выпадку нельга дапускаць «чужыя ветры» ў свой дом — садзьмуць, i следу не застанецца. Трэба трымацца за сваё, за свае каранi i вытокi.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.