Вы тут

У Кітаі хутка аднаўляецца турыстычная галіна


У Кітаі адноўлены турыстычныя зносіны паміж правінцыямі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле паведамлення Канцылярыі Міністэрства культуры і турызму КНР, адміністрацыям па справах культуры і турызму ўсіх правінцый (аўтаномных раёнаў і гарадоў) дазволена аднавіць дзейнасць турыстычных агенцтваў і анлайн-платформаў па арганізацыі міжправінцыйных (міжрэгіянальных і міжгарадскіх) групавых тураў і паслуг «авіябілеты + гатэль» са згоды мясцовага ўрада і пры ўмове надзейнага забеспячэння работы па прафілактыцы і кантролі эпідэміі.

Акрамя таго, ліміт па колькасці турыстаў, якія наведваюць турыстычныя зоны, павысіўся да 50%. Турыстычныя зоны павінны па-ранейшаму рэалізаваць патрабаванні абмежаванні колькасці турыстаў, а таксама прымаць турыстаў толькі па папярэдніх заказах і пазбягаць пікавага перыяду, а ліміт па колькасці турыстаў павысіўся з 30% да 50% ад максімальнай здольнасці прыёму ў турыстычных зонах.

Спадар Сін, тураператар у Шанхаі, сказаў, што пасля гэтага паведамлення яго бізнес зноў стаў расці, офісны тэлефон, мабільны тэлефон і WeChat таксама занятыя амаль увесь час. Гэтаму радуюцца не толькі работнікі галіны, але і турысты. На турыстычных пляцоўках рэзка павысіўся аб’ём пошуку турыстычных прадуктаў, у тым ліку групавых тураў.

Аб’ём пошуку аб адпачынку, гатэлях, авіябілетах хутка павялічыўся на платформе Ctrip, а імгненны аб’ём пошуку аб унутраных групавых і самастойных паездках рэзка ўзрос — на 500% у параўнанні з тым, што было да аднаўлення турыстычных напрамкаў. Таксама актывізавалася імкненне кітайскіх турыстаў да паездкі на час летніх вакацый.

Паводле апытання, арганізаванага турыстычнай платформай Ctrip, 88% карыстальнікаў выказваюць жаданне падарожнічаць у іншых правінцыях у гэтым годзе. Больш за 70% карыстальнікаў гатовыя падарожнічаць адразу пасля адкрыцця турызму. Што тычыцца выбару месца прызначэння, карыстальнікі ў асноўным аддаюць перавагу месцам з меншымі рызыкамі і вялікімі зніжкамі.

У Кітаі ўжо не засталося раёнаў з высокай рызыкай эпідэміі. У Пекіне таксама няма новых пацверджаных выпадкаў захворвання, што стварыла найлепшыя перадумовы для аднаўлення міжправінцыйных паездак.

Вялікія дадзеныя платформы Ctrip, сабраныя ў бягучыя летнія вакацыі, паказалі, што ліпень і жнівень гэтага лета адкрываюць новы працяглы перыяд піка падарожжаў. Прэзідэнт кампаніі Qunar.com Гоў Чжыпэн сказаў, што пасля зняцця забароны на групавыя паездкі значна ўзрос попыт на іх, а спрыяльныя ўмовы ў летнія вакацыі нададуць імпульс для развіцця турыстычнай галіны.

Паступовае адкрыццё групавых тураў азначае ўсебаковы «перазапуск» унутранага турыстычнага рынку. Попыт на паездкі, які знаходзіўся на нізкім значэнні на працягу больш чатырох месяцаў, у далейшым будзе толькі расці.

Варта адзначыць, што пасля адкрыцця міжправінцыйных тураў турыстам усё яшчэ будзе неабходна выконваць меры прафілактыкі эпідэміі. Экскурсія па папярэдняй замове па-ранейшаму застанецца адной з асноўных формаў падарожжаў, і турыстычныя зоны па ўсёй краіне таксама будуць строга рэалізаваць сістэму папярэдняга заказу, арганізаваць наведванне па замове на розны час, накіроўваць турыстаў на паездкі з пазбяганнем гадзін пік і папярэджваць аб колькасці людзей.

Прэв'ю: advantour.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.