Вы тут

III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе ў Гродне 8 і 9 кастрычніка


Гродна 8 і 9 кастрычніка прыме III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Падрыхтоўку да маштабнай падзеі абмеркавалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал і намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віталь Нявера, паведамляе БЕЛТА.


Лакацыяй для правядзення форуму стане цэнтральная частка горада. Самыя яркія і маштабныя мерапрыемствы разгорнуцца на плошчах Савецкай і Тызенгаўза і на вуліцы Савецкай, а для пленарных пасяджэнняў будуць задзейнічаны будынкі абласной філармоніі і ГрДУ ім. Янкі Купалы.

Віталь Невера адзначыў, што ўжо сфарміравана папярэдняя канцэпцыя форуму. Адбудзецца маштабная выстава-кірмаш прадукцыі прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёнаў дзвюх краін, у цэнтры горада будзе прадстаўлена разнастайная тэхніка - сельскагаспадарчыя машыны, электробусы і электрамабілі. Кожны з рэгіёнаў прадэманструе свае асаблівасці - ад прамысловасці або сельскай гаспадаркі да турызму і гістарычнай спадчыны. На 8 кастрычніка запланавана правядзенне Канцэрту дружбы. У цэнтры горада, як чакаецца, разгорнецца гастрафэст, дзе госці змогуць паспрабаваць нацыянальныя і рэгіянальныя стравы дзвюх краін.

Традыцыйна запланаваны сустрэчы дэлегацый, бізнесменаў, падпісанне розных дакументаў і кантрактаў.

«Бачым высокую зацікаўленасць ўкраінскіх рэгіёнаў ва ўдзеле ў форуме. Усё больш абласцей на ўзроўні першых асоб пацвярджаюць намеры прыбыць у Гродна. Ім цікавы і сам горад, і Гродзенская вобласць, ды і рэгіёну ёсць што прадставіць і паказаць. У тым, што мерапрыемства пройдзе на высокім узроўні, не сумняваюся. Гродна ўжо сёння гатовы прыняць форум», - адзначыў Ігар Сокал. Ён звярнуў увагу і на эканамічны эфект. Дзякуючы двум першым форумам, якія прайшлі ў Гомелі і Жытоміры, у беларускіх рэгіёнаў істотна ўзрос экспарт ва Украіну.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.