Вы тут

Дэкрэтныя выплаты падрастуць з 1 жніўня


Памер дапамогі на догляд дзяцей ва ўзросце да трох год павялічыцца на 5,5 %. З 1 жніўня матулі ў дэкрэце будуць атрымліваць 427,84 рубля на першага малога, 488,96 рубля — на другога і наступнага малых і 550,08 рубля — на дзіця-інваліда.


Пераразлік сум робіцца двойчы на год у лютым і жніўні адпаведна з Законам «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей». Гэта адбываецца ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы ў гэтыя ж перыяды, нагадалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Памер дапамогі па догляду за дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў вызначаецца наступным чынам:

  • за студзень бягучага года — зыходзячы з сярэднемесячнай зарплаты ў краіне за другі квартал папярэдняга года;
  • за перыяд з 1 лютага па 31 ліпеня 2020-га — зыходзячы з сярэднемесячнай зарплаты ў краіне за чацвёрты квартал 2019 года;
  • за час з 1 жніўня па 31 снежня гэтага года — зыходзячы з сярэднемесячнай зарплаты ў краіне за другі квартал летась.

Такім чынам памер дапамогі на першае дзіця складае 35 % ад зарплаты работнікаў Беларусі за квартал. На другога і наступных малых — 40 %. І на дзіця-інваліда, незалежна ад таго, якім па чарзе ён нарадзіўся ў сям’і, — 45 %.

Дакладна падлічыць суму можна, сыходзячы з памеру намінальнага заробку, які налічаны работнікам у краіне ў другім квартале сёлета. Гэтая лічба — 1 222,40 рубля — прадстаўлена Нацыянальным статыстычным камітэтам і ў параўнанні з чацвёртым кварталам мінулага года вырасла на 5,5 %.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: kleo.ru

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.