Вы тут

Пад абаронай Мацi Божай Баркалабаўскай. На Магiлёўшчыне адбыўся хрэсны ход у гонар цудатворнай iконы


Гэты абраз — адзiн з самых шанаваных у Беларусi, дзень яго памяцi адзначаецца 24 лiпеня.


Сёння ён захоўваецца ў Свята-Узнясенскiм манастыры аграгарадка Баркалабава Быхаўскага раёна. Як сведчыць паданне, яго тут пакiнуў рускi князь Пажарскi, калi вяртаўся з баявога паходу дадому. Конi князя спынiлiся каля святога месца i не рухалiся далей. Каб працягнуць шлях, ён быў вымушаны развiтацца з абразам. Iкона асаблiва праславiлася цудамi падчас Паўночнай вайны i вайны з Напалеонам 1812 года.

Цудатворны абраз датуецца XVI стагоддзем. Доўгi час, пасля таго як у 1920 годзе манастыр быў закрыты, iкона знаходзiлася ў адным з храмаў Быхава. У лiпенi 2010 года яна вярнулася ў адноўлены манастыр у Баркалабава.

З таго часу праваслаўныя вернiкi адзначаюць дзень знаходжання гэтай iконы i вяртання яе ў манастыр. Па дабраславеннi архiепiскапа Магiлёўскага i Мсцiслаўскага Сафронiя напярэдаднi свята з Магiлёўскага Свята-Мiкольскага манастыра адправiўся хрэсны ход у Баркалабава. 40-кiламетровы маршрут пралягае праз аграгарадкi Буйнiчы, Салтанаўка, Дашкаўка. Вернiкi ўвесь шлях аддаюць данiну пашаны цудатворнаму вобразу — пяюць рэлiгiйныя песнi i славяць Божую Мацi.

Пандэмiя ўнесла невялiкiя карэктывы ў падзею. Усiх удзельнiкаў папрасiлi мець пры сабе аднаразовы посуд i выконваць супрацьэпiдэмiчныя меры перасцярогi.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Фота перададзена паломнiкамi хрэснага хода

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.