Вы тут

У Магiлёўскiм раёне адбыўся выязны семiнар-нарада пад кiраўнiцтвам Сяргея Ярошчанкi


Магiлёўскi раён сёння вельмi дынамiчна развiваецца — тут будуецца жылле, адкрываюцца новыя аб'екты гаспадарання, рэалiзуюцца буйныя сацыяльныя праекты. Народныя абраннiкi змаглi больш дэталёва азнаёмiцца з карысным вопытам падчас выязнога семiнара-нарады пад кiраўнiцтвам старшынi Магiлёўскага райсавета дэпутатаў Сяргея Ярошчанкi. Удзел у мерапрыемстве ўзялi член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Алег Дзячэнка, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Наталля Тарасенка, iншыя дэпутаты i прадстаўнiкi выканаўчай ўлады. На прыкладзе канкрэтных населеных пунктаў, гаспадарак i вытворчасцяў яны паглядзелi, якiх поспехаў у сацыяльна-эканамiчным плане дасягнуў раён за апошнi час.


Палыкавiчы — адзiн з перспектыўных населеных пунктаў, дзе цяпер актыўна вядзецца будаўнiцтва жылля i ўсёй неабходнай для камфортнага жыцця чалавека iнфраструктуры. Аграгарадок ужо амаль прымыкае да Магiлёва, з якiм яго звязвае добрая транспартная сетка. Падчас яго наведвання начальнiк аддзела архiтэктуры i будаўнiцтва Магiлёўскага райвыканкама Уладзiмiр Iгнатаў азнаёмiў прысутных з перспектывамi развiцця вёсак i аграгарадкоў у раёне. Наступным пунктам наведвання сталi перадавыя гаспадаркi раёна — агракамбiнат «Зара» i «Авангард». Першы намеснiк старшынi Магiлёўскага райвыканкама Алег Маслак расказаў пра эфектыўнасць такога кiрунку, як жывёлагадоўля, паведамiў пра iнвестыцыi ў аграрную галiну. На базе гаспадаркi «СервалюксАгра» вялася гаворка пра iнавацыйныя падыходы ў сельскай гаспадарцы з выкарыстаннем высокiх тэхналогiй.

Сацыяльная бяспека грамадзян заўсёды была ў цэнтры ўвагi дэпутатаў. Гэтым разам яны пазнаёмiлiся з рэалiзацыяй дзяржпраграмы «Чыстая вада» на прыкладзе аграгарадка Салтанаўка. У праграме дня было таксама наведванне школы, гадавальнiка лясгаса, аб'ектаў бiзнесу i культуры.

Пры падвядзеннi вынiкаў удзельнiкi семiнара абмеркавалi шэраг надзённых пытанняў, якiя датычылiся перспектыў населеных пунктаў, выкарыстання сучасных тэхналогiй вырошчвання пасадачнага матэрыялу, рэалiзацыi праграмы «Чыстая вада», развiцця прадпрымальнiцтва.

Знамянальна, што такiя семiнары з удзелам дэпутатаў Савета Рэспублiкi i Палаты прадстаўнiкоў, а таксама дэпутатаў мясцовых Саветаў становяцца традыцыйнымi. Iх мэта — выяўленне праблем i фармiраванне канкрэтных прапаноў па паляпшэннi жыцця людзей, а таксама вынясенне iх на рэспублiканскi ўзровень для замацавання нормамi заканадаўства.

— На прыкладзе вядучых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Магiлёўскага раёна, iншых аб'ектаў мы пераканалiся, як дынамiчна развiваецца беларуская эканамiчная мадэль, — адзначыў Алег Дзячэнка. — Нашы сельгасвытворцы скарысталiся дзяржаўнай падтрымкай i сёння цалкам забяспечваюць харчовую бяспеку краiны. На фоне вось гэтых станоўчых прыкладаў асаблiва негатыўна ўспрымаюцца ўсе тыя спробы радыкальных палiтычных сiл прынiзiць нашы дасягненнi ў аграпрамысловай галiне, сферы культуры, адукацыi, аховы здароўя. У няпростай сiтуацыi, якая склалася ў краiне, дэпутацкаму корпусу неабходна больш актыўна ўключыцца ў iнфармацыйную работу з выбаршчыкамi. Нам трэба на справе абаранiць наш суверэнiтэт, незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнасць Беларусi, каб перадаць нашчадкам спадчыну, якая, як казаў наш народны паэт Янка Купала, засталася нам ад прадзедаў.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Фота з архiва Алега ДЗЯЧЭНКI 

Загаловак у газеце: Захаваць i прымножыць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?