Вы тут

У Магiлёве сёлета завершыцца будаўнiцтва новага спартыўнага комплексу


Яго стварэнне iнiцыяваў чэмпiён Алiмпiйскiх гульняў, трохразовы чэмпiён свету, сярэбраны прызёр чэмпiянату Еўропы, заслужаны майстар спорту СССР па веславаннi на байдарках i каноэ, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Аляксандр Масейкаў.


Ён расказаў карэспандэнту «МС», што асаблiвы гонар выклiкаюць у апошнiя гады выступленнi роднай каманды па веславаннi на байдарках i каноэ, якую ён называе адной з наймацнейшых у свеце.

«Таксама вельмi iмпануе нацыянальная каманда па фрыстайле пад кiраўнiцтвам Мiкалая Казекi. Яны з кожных Алiмпiйскiх гульняў прывозяць медалi, стабiльна добра выступаюць. Працягваць пералiк можна доўга. Гэтыя каманды ў мяне выклiкаюць моцныя пачуццi, гонар за тое, што там працуюць прафесiяналы», — расказвае намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, сямейнай i маладзёжнай палiтыцы.

Наконт пытання, што робiць дзяржава для спорту, парламентарый нагадвае пра будаўнiцтва спартыўных аб'ектаў. Па яго словах, амаль у кожным абласным цэнтры ёсць добрыя спартыўныя базы па веславаннi на байдарках i каноэ.

«У Магiлёве будуецца комплекс на веславым канале. Пачыналi работу над iм яшчэ ў 2008 годзе, сёлета прынята рашэнне аб яго завяршэннi. Там будзе моцны трэнiровачны комплекс. Непасрэдна я iнiцыяваў i браў удзел у будаўнiцтве. Прыкладзены сiлы, выдаткаваны сродкi для завяршэння спартыўнага комплексу ў найблiжэйшы час. Мне як дэпутату гэтае пытанне часта агучвалi выбаршчыкi. Сёлета было ўдзелена шмат увагi гэтаму аб'екту i прынята канчатковае рашэнне, што там будзе 50-метровы плавальны басейн», — дадае Аляксандр Масейкаў.

Акрамя 50-метровага, у новым комплексе з'явiцца 25-метровы басейн, а таксама залы барацьбы, боксу, стральбы з лука. «Гэта будзе велiзарны спартыўны комплекс. У Магiлёве такiх няма. Ён адбыўся толькi дзякуючы дзяржаве», — каментуе парламентарый.

Аляксандр Масейкаў расказаў, што часта думае пра тое, як заахвоцiць моладзь займацца спортам.

«Здавалася б, усё неабходнае ёсць, на годным узроўнi, але... Што б зрабiў я — аб'яднаў намаганнi Мiнiстэрства адукацыi i Мiнiстэрства спорту i турызму. Яны павiнны больш цесна ўзаемадзейнiчаць. Школам i спорту трэба знайсцi кансэнсус, бо яны выконваюць агульную мэту, але ў кожнага свае праграмы. I дэпутаты павiнны таксама шчыльней працаваць у гэтым плане», — аналiзуе Аляксандр Масейкаў.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: mogilev.online

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».