Вы тут

Аплата праезду анлайн. Хутка ва ўсiм грамадскiм транспарце Мiнска


Укаранiць сэрвiс TIX i сiстэму «Аплата» ў салонах 2,5 тысячы адзiнак рухомага саставу сталiцы плануюць да 1 верасня.


Пра гэта паведамляе Мiнгарвыканкам у сваiм афiцыйным тэлеграм-канале.

— Мы бачым, што сучасныя спосабы аплаты праезду запатрабаваныя ў гараджан, i стараемся стварыць для iх зручнасцi. Абедзве сiстэмы зарэкамендавалi сябе добра. Пытанне толькi ў тым, каму з пасажыраў якая зручней. Таму дадзiм людзям выбар: даступныя будуць дзве сiстэмы аплаты з дапамогай мабiльных праграм, кожны скарыстаецца той, якая яму больш даспадобы, — кажа намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Аляксандр ДАРАХОВIЧ.

Як адзначылi ў выканкаме, пастаўлена задача, каб да 1 верасня аплату праезду анлайн укаранiлi i ва ўсёй сетцы маршрутных таксi сталiцы.

Будзе развiвацца i аплата праезду ў метро з дапамогай сканавання твару. Яе ўжо пратэсцiравалi, яна працуе без збояў. У хуткiм часе сiстэму ўвядуць на трэцяй лiнii метро, а затым распаўсюдзяць на першай i другой лiнiях.

Дарэчы, аплацiць праезд смартфонам ужо цяпер можна ва ўсiх сталiчных трамваях: у рухомым саставе сталiчных трамвайных маршрутаў укаранiлi сiстэму TIX. Магчымасць аплаты праезду смартфонам дзейнiчае з 21 лiпеня.

Каб скарыстацца вiртуальнай аплатай праезду, пасажыру неабходна спампаваць у GooglePlay або AppStore праграму TIX ды прывязаць да яе сваю банкаўскую картку: Visa, MasterCard, БелКарт. Сэрвiс прадстаўлены на рускай, беларускай, англiйскай i польскай мовах.

Аплацiць бiлет можна проста на прыпынку, калi патрэбны транспарт яшчэ толькi пад'язджае. У праграме адлюструюцца нумар маршруту i прапанова зрабiць аплату.

Акрамя таго, у TIX можна набыць бiлет, а затым, апынуўшыся ў салоне транспартнага сродку, абраць кнопку «Аплацiць» насупраць патрэбнага нумара транспарту.

Нагадаем, з 4 мая TIX дзейнiчае ў аўтобусных маршрутах № 1 i № 100.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.