Вы тут

Sex-балясы. Папялушкі-next


Як вы ставіцеся да казак? Пэўна ж, па рознаму. У некага і ў дарослым узросце ў паўсядзённым жыцці яны ў пашане. («Расказваючы дзецям казку на ноч, бацька захапіўся і расказаў, як ён з'ездзіў у саўну...») Іншы іх слухае, але веры не дае. («Жонка — мужу: — Ты дзе, гад, два тыдні прападаў? Той: — Разумееш... Побач чхнуў Сярога... І мы гэта... Зляглі на каранцін на 14 дзён... Проста там... У гаражах...») Чаго гэта я пра казкі загаварыў, спытаеце? Мне здаецца, што ў жыцці здараюцца гісторыі, якія мала і цяжка растлумачыць выключна з пазіцый логікі, здаровага сэнсу. Прысутнічае ў іх часам штосьці казачнае, я б сказаў, міфічнае, нейкі элемент шанцавання або, наадварот, блефу. («Лёс падарыў мне незямную прыгажосць, лёгкі звонкі смех, зграбную фігуру і здольнасць да вольнай інтэрпрэтацыі рэальнага становішча рэчаў».)


Фота 123ru.net

Памятаеце тульскую медсястру Надзею Жукаву, якая імгненна стала папулярнай, калі ў сеціве з'явіліся яе здымкі ў супрацьчумным касцюме, надзетым на адзін толькі купальнік? («Лайфхак для дзяўчат: сэлфі ў ліфце трэба рабіць падчас яго пачатку руху ўніз, таму што грудзі ў гэты момант падымаюцца».) Кіраўніцтва бальніцы хацела пакараць дзяўчыну, але за яе гарой сталі многія, тыя ж расійскія медыкі правялі ў яе падтрымку аналагічны тэматычны флэшмоб. («Дракон пералічыў свае шкілеты ў шафе і задумаўся. — Не хапае? — спытала прынцэса. — Не, лішнія. — Гэта мае. — Не чакаў, — сказаў дракон з павагай».)

Медсястра потым прызналася: яна ніколі не імкнулася да таго, што адбылося, а проста хацела, каб да медыкаў ставіліся з павагай, каб цанілі іх работу не толькі ў сітуацыі, якая склалася з каранавірусам. («Дзяўчаты, калі ранкам вам сорамна за свае паводзіны, дык хопіць саромецца. Распраўце плечы, вам быў неабходны гэты дэбош, або фрывольныя паводзіны, або скандал. Адстойвайце свой пункт гледжання гэтак жа, як і дзесяццю гадзінамі раней. Будзьце смялейшыя».) Гісторыя мела нечаканы працяг, які і нагадвае тую самую казку. Медсястра падпісала кантракт з расійскім брэндам, які выпускае спартыўнае адзенне. Zasport — афіцыйны экіпіроўшчык алімпійскай зборнай Расіі, які працуе з чэмпіёнамі свету, алімпійскімі чэмпіёнамі. («Калі дзяўчына прыгожая — скажы ёй, што яна разумная. Калі разумная — скажы, што прыгожая. Калі сумняваешся — скажы, што яна пахудзела».) І Надзея Жукава пагадзілася прарэкламаваць спартыўныя касцюмы. Праўда, пры гэтым заўважыла, што з медыцыны не сыдзе. («Жыццё ўдалося — гэта калі ў пятніцу выходзіш з дому павячэраць і на ўсякі выпадак бярэш загранпашпарт».) Ну чым не гісторыя сучаснай Папялушкі?!

А вось «казка жыцця» Кайлі Джэнер, самай маладой у свеце мільярдэркі, аказалася ўсяго толькі прыгожай хлуснёй. Памятаеце, я пісаў пра яе з нагоды таго, што яна знялася цалкам аголеная са сваім хлопцам? («У чорнай масцы хадзіць весялей, чым у белай, бо ў белай ты выглядаеш як проста адказны чалавек, а ў чорнай ты ўжо крыху наёмны забойца часоў сярэдневяковай Японіі».) Дык вось, 22-гадовая мадэль, тэлевядучая, якая ў 18 гадоў стварыла паспяховую лінію касметыкі, пазбавілася тытула мільярдэркі, прысвоенага ёй год таму. («А раптам бог на свой узор і падабенства стварыў толькі Сяргея Бязрукава?..») Раскрытыя нядаўна дакументы паказалі, што маладая прадпрымальніца і яе сям'я моцна раздзімалі маштабы і поспех яе бізнесу. («Уключыла дурніцу і забыла выключыць. Дзень хаджу, два... Гляджу, а жыццё ж наладжваецца!») Гэта працягвалася гадамі, на працягу якіх Джэнеры хлусілі журналістам Forbes і прымушалі свайго бухгалтара рыхтаваць падробленыя падатковыя дэкларацыі. («— Папялушка, збірайся, а тое на бал спознішся! — О, наконт балю! Можна мне на гэты раз карэту з баклажана зрабіць? — Гэта чаму? — Хачу пад'ехаць на фіялетавым «Ламбаргіні», бо жоўтае таксі ўжо дастала».)

А ўвогуле ведаеце, якую дзіўную заканамернасць я заўважыў у поспеху сучасных «Папялушак»? У большасці выпадкаў ён звязаны з ню. Такі вось чарговы сучасны трэнд. («А казкі сталі нашмат больш жорсткія, — падумала сама сабе Папялушка, аддзяляючы манку ад рачнога пяску».) 21-гадовая аўстралійка Элі Мэй страціла работу ў сувязі з пандэміяй і... разбагацела, прадаючы свае «гарачанькія» здымкі. Дзяўчына працавала дыджэем і афіцыянткай, а потым пачала здымацца ў бікіні і выкладваць фота на платформе OnlyFans. Ёй гэта так спадабалася, што яна заявіла: буду прадаваць свае здымкі нават пасля адмены каранціну. («— Папялушка, я чула, што твае мачаха і сёстры паехалі на баль. — Ды ну?! — Ты таксама хочаш? Я падрыхтавала табе падарунак: туфелькі, сукенку, карэту. Ты можаш ехаць на баль! — Хросная, ты што? Навошта яно мне? У мяне хата свабодная!»)

Таксама аўстралійкі, сёстры Б'янка і Брыджыт Рачана, пачалі прадаваць маскі для грудзей і зарабляць дзясяткі тысяч долараў у дзень. Заўважу, адбылося гэта да пандэміі, свой брэнд Booby Tare яны стварылі нашмат раней. Пачыналі з тэйп-стужкі, пры дапамозе якой можна было бязбольна падцягнуць грудзі. А потым вынайшлі залатую маску, дзеянне якой «скіравана на паляпшэнне здароўя скуры, памяншэнне зморшчын і барацьбу з сухасцю». («Дом там, дзе на табе няма ліфчыка».) Вось такія яны, казкі сучаснасці...

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».