Вы тут

Акцыі якіх прадпрыемстваў сталіцы прапануюцца ў абмен на чэкі


Пара, пара даставаць гэтыя пакуль не зусім каштоўныя паперы ды несці іх на абмен у Беларусбанк. Справа ў тым, што днямі «ў мэтах стварэння ўмоў для максімальнага выкарыстання жыхарамі горада Мінска імянных прыватызацыйных чэкаў (ІПЧ) «Маёмасць» пашыраецца спіс прадпрыемстваў, акцыі якіх прапануюцца да абмену», паведамляе Дзяржаўны камітэт маёмасці Беларусі.


Пашырэнне спісу ажыццяўляецца ў два этапы. Спачатку з 15 ліпеня ў пералік дадаліся дзевяць таварыстваў з рэспубліканскай доляй, а 12 жніўня да іх далучацца сем таварыстваў з доляй горада Мінска.

Сярод новых акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх з 12 жніўня паступяць у абмен на чэкі, ёсць дастаткова цікавыя для мясцовых інвестараў. Упэўнена гучаць адны толькі назвы такіх прадпрыемстваў, як «Гастраном «Ахоцкі», «ГУМ», «Мінскі домабудаўнічы камбінат» і «Будтрэст № 1».

Цяпер прапануюцца і акцыі з рэспубліканскай доляй уласнасці, сярод якіх добра вядомыя арганізацыі. Гэта адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Мінскі вагонарамонтны завод», «Аўтасіла», «Крыён», «Доследны завод металаканструкцый», «Беларускае марское параходства», «Камволь», «Прамдрук», «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт», «Авіякампанія Трансавіяэкспарт», «Мінскі вагонарамонтны завод» і іншыя.

Абмяняць чэкі «Маёмасць» можна ў падраздзяленнях Беларусбанка, якія здзяйсняюць гэтую аперацыю. Абмену падлягаюць чэкі, налічаныя асабіста грамадзяніну або падораныя блізкімі сваякамі, але не больш за 250 штук. Азнаёміцца з поўным пералікам адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія абменьваюць свае акцыі на ІПЧ «Маёмасць», а таксама здзейсніць аперацыі па абмене можна ў падраздзяленні гэтага банка па месцы жыхарства.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: espanarusa.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.