Вы тут

У Віцебску завершаць рэканструкцыю адной з найважнейшых магiстраляў горада — вулiцы Гагарына


Падарункам Вiцебску да наступнага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар» стане завяршэнне рэканструкцыi адной з найважнейшых магiстраляў горада — вулiцы Гагарына.


Яна пачынаецца непадалёк ад плошчы Ленiна, i па ёй можна выехаць за горад, у бок музейнага комплексу — маёнтка Iльi Рэпiна, гарадскога пасёлка Сураж, ад якога недалёка беларуска-расiйская гранiца. Такiм чынам, дарога — вiзiтная картка Вiцебска для турыстаў.

Працягласць вулiцы складае каля пяцi кiламетраў. Усе работы плануюць завяршыць менш чым за год.

Рэканструкцыя стала магчымая дзякуючы сэканомленым на пуцеправодзе «Полацкi» сродкам — каля 24 мiльёнаў рублёў.

Як паведамiў намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiр Белавус, для бюджэту Вiцебшчыны гэта вялiкая сума. Адказваючы на пытаннi карэспандэнта «Звязды», ён адзначыў, што эканомiя — вынiк паспяхова праведзеных тэндараў па закупках. Агульны кошт усiх работ складзе каля 39 мiльёнаў рублёў. Цяпер рыхтуюцца адпаведныя дакументы, каб грошы былi мэтанакiравана выдзелены на рамонт вулiцы Гагарына. Яго распачалi яшчэ пятнаццаць гадоў таму. У 2007-м невялiкую частку магiстралi — меней двух кiламетраў — здалi пасля рэканструкцыi. Неабходна будзе зрабiць яе такой цалкам. Трамвайны рух тут ужо спынены, ён перашкаджае будаўнiкам. Дарэчы, гэтыя электрычныя машыны больш сюды не вернуцца. Пры гэтым ужо курсiруюць тралейбусы, якiя могуць рухацца i па бесправадных участках...

Як дадаў вiцэ-губернатар, на жаль, немагчыма цалкам перакрыць вулiцу, каб было лягчэй займацца рэканструкцыяй, бо няма аб'язных шляхоў.

Дарозе даўно трэба было надаць сучасны выгляд. Яна стане шасцiпалоснай, зручнай як для кiроўцаў грамадскага транспарту, аўтамабiлiстаў, так i для пешаходаў, веласiпедыстаў. Лiхтары, элементы агароджы, дарожнай бяспекi, прыпыначныя пункты — усё стане сучасным.

Нiякiя работы па зруйнаваннi будынкаў не плануюцца. На аб'екце будзе занята максiмальная колькасць рабочых i спецыялiстаў. На сёння тут ужо працуюць прадстаўнiкi чатырох арганiзацый. Будзе зроблена ўсё, каб паспець да юбiлейнага, трыццатага па лiку фестывалю мастацтваў.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Фота аўтара, вулiца Гагарына

Загаловак у газеце: Змены на жыццё магiстральнай вулiцы

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.