Вы тут

У Нясвiжы з'явiцца новая палiклiнiка


Жыхары райцэнтра абмяркоўваюць радасную падзею — у найблiжэйшай перспектыве пачнецца праектаванне новай палiклiнiкi.


У скверы непадалёк ад цэнтральнай плошчы адпачываюць дзве маладыя мацi з немаўлятамi.

— А цi ведаеце, што ў хуткiм часе ў вас з'явiцца новая ўстанова аховы здароўя? —пацiкавiлася ў iх.

— А як жа, хiба што глухi не чуў пра гэта, — гучыць у адказ. — Мы даўно яе чакалi. I вось нарэшце наша мара збылася. Мяркуем, што цяпер i ўрачам, i пацыентам будзе намнога камфортней i вальней на новых плошчах.

— А я чамусьцi апошняя даведваюся пра такiя прыемныя факты, — спыняецца побач пажылая жанчына. — I як мая сяброўка прапусцiла такую навiну, яна заўсёды пра ўсё першая дазнаецца. Пайду парадую старую. Бо мы ж, пенсiянеры, часцей за iншых звяртаемся па медыцынскую дапамогу.

— А вы часам не жартуеце? — задумваецца мая суразмоўнiца.

— Ды не, гэта не розыгрыш, — запэўнiваю яе.

Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў распараджэнне «Аб дадатковых мерах па вырашэннi актуальных пытанняў жыццядзейнасцi насельнiцтва». У iм утрымлiваюцца захады для вырашэння злабадзённых пытанняў, якiя хвалююць людзей. У прыватнасцi, у 2021-2022 гадах плануецца будаўнiцтва дзесяцi ўстаноў адукацыi, аховы здароўя, фiзкультурна-аздараўленчых комплексаў непасрэдна на Мiншчыне. Сёлета пачнецца ўзвядзенне дзiцячага садка ў Маладзечне, школы ў Стоўбцах, яшчэ адна запланавана ў Фанiпалi. Дзiцячыя дашкольныя ўстановы з'явяцца ў Любанi, аграгарадку Мiханавiчы Мiнскага i пасёлку Дружны Пухавiцкага раёнаў. А жыхароў Нясвiжа парадуюць новай палiклiнiкай. Яна вельмi неабходная гораду i раёну.

— У маi гэтага года нас наведаў старшыня Мiнаблвыканкама Аляксандр Турчын, якi ацанiў работу медыкаў у барацьбе з каранавiруснай iнфекцыяй. Ён падтрымаў просьбу наконт таго, што нам неабходныя тамограф i новая палiклiнiка. Менавiта гэтая iнфармацыя была даведзена да кiраўнiка дзяржавы. Тамограф нам паступiць у чацвёртым квартале 2020 года або ў першым квартале 2021-га. Што датычыцца ўзвядзення сучаснай палiклiнiкi, то ў свой час быў распрацаваны праект радзiльнага аддзялення i жаночай кансультацыi. Аднак праз недахоп фiнансавання ён спынены, — расказала галоўны ўрач Нясвiжскай цэнтральнай раённай бальнiцы Вiкторыя Пражэнiк. — У нас у 2018 годзе быў праведзены рамонт старога будынка радзiльнага аддзялення, а ў 2019-м скончыўся бягучы рамонт жаночай кансультацыi, таму неабходнасць у новых памяшканнях адпала. I на тым фундаменце, якi разглядаўся для iх будаўнiцтва, з'явiцца новая палiклiнiка.

Пасля ўвядзення ў дзеянне сучаснай палiклiнiкi дзеючая зменiць профiль. Сёння ў сувязi з пераводам урачоў-тэрапеўтаў на пасаду ўрачоў агульнай практыкi i пры захаваннi неабходнага нарматыву магутнасцяў цяперашняй палiклiнiкi недастаткова. У тым лiку i па санiтарна-гiгiенiчных патрабаваннях.

— Ужо вызначаны тыя службы i аддзяленнi, якiя перавядзём у будучую палiклiнiку са старой, i тыя, што размесцяцца на базе апошняй. За кошт пашырэння плошчаў будуць створаны камфортныя ўмовы як для пацыентаў, так i для ўрачоў, якiя змогуць весцi прыём ў асобных кабiнетах. У адным — урач агульнай практыкi, у другiм — яго памочнiк, што значна паскорыць абслугоўванне.

Магчыма, будаўнiцтва ўстановы аховы здароўя пачнецца ўжо сёлета. «Ва ўсякiм разе, хацелася б, каб былi праведзены праектныя работы, а ўзвядзенне прайшло ў кароткiя тэрмiны», — выказваюць пажаданне мясцовыя жыхары.

У Нясвiжскiм раёне жыве 39 600 чалавек. У рэгiёне даволi сучасная i моцная сiстэма аховы здароўя: цэнтральная раён-
ная i Гарадзейская гарадская бальнiца, дзе налiчваецца адпаведна 276 i 361 ложка-месцаў.

— Амбулаторна-палiклiнiчная сетка прадстаўлена 10 падраздзяленнямi на 1010 наведванняў у змену, працуе 8 амбулаторый, 17 фельчарска-акушэрскiх пунктаў, — канстатуе Вiкторыя Вiкенцьеўна. — За апошнiя пяць гадоў значна абнавiлася i ўмацавалася матэрыяльна-тэхнiчная база ўстановы аховы здароўя. У прыватнасцi, праведзены рамонт корпуса № 2 Нясвiжскай ЦРБ, памяшканняў раённай палiклiнiкi, Гарадзейскай бальнiцы, Сейлавiцкай, Аношкаўскай, Лiпскай амбулаторый, Лысiцкага, Грыцкавiцкага, Рудаўскага i Ганусоўскага ФАПаў. Закуплена шмат новага абсталявання, у тым лiку апараты штучнай вентыляцыi лёгкiх. Цяпер iдзе праектаванне рэканструкцыi памяшкання i ўстаноўкi камп'ютарнага тамографа, што дазволiць своечасова i якасна аказваць медыцынскую дапамогу пацыентам з экстраннымi i неадкладнымi паталогiямi. Закуплены таксама тры аўтамабiлi медыцынскай дапамогi. Ва ўстанове рэалiзуецца праект «Клапатлiвая палiклiнiка». У кабiнетах урачоў устаноўлены камп'ютары з праграмным забеспячэннем, што дало магчымасць весцi электронныя медыцынскiя карткi i выпiсваць электронныя рэцэпты. На працягу шэрагу гадоў ажыццяўляўся паэтапны пераход да агульнаўрачэбнай практыкi. Цяпер доля ўрачоў агульнай практыкi складае 100 працэнтаў. Штогод ва ўстанове выконваецца звыш 400 высокатэхналагiчных i складаных умяшанняў. Актыўна выкарыстоўваецца дыстанцыйнае медыцынскае кансультаванне са спецыялiстамi абласных i рэспублiканскiх устаноў аховы здароўя.

— Я працую галоўным урачом каля года, — дадае Вiкторыя Пражэнiк, — але ўжо зараз прыемна адзначыць, што сiстэма аховы здароўя ў апошнiя гады пастаянна ўдасканальваецца, развiваецца, а якасць абслугоўвання павышаецца сумеснымi намаганнямi: дзякуючы падтрымцы раённых i абласных уладаў, галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мiнаблвыканкама, а таксама сумленнай працы ўсяго калектыву медыцынскiх работнiкау Нясвiжчыны.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».