26 верасня, субота

Вы тут

Беларусы збiраюць крышкi ад бутэлек, каб дапамагчы хворым дзецям


Увосень спецыяльны грузавiк адправiцца па гарадах i мястэчках Беларусi, каб забраць з жоўтых кантэйнераў-дамкоў крышкi, якiя за гэты час збяруць неабыякавыя людзi. Незвычайную iнiцыятыву ў межах праекта «Новае жыццё ў абмен на крышачкi» зладзiла арганiзацыя «СацыяЭкаЦэнтр» з дапамогай кампанii «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь». Выручаныя ад перапрацоўкi пластыку сродкi накiруюць на рэабiлiтацыю малых з захворваннямi цэнтральнай нервовай сiстэмы.


Знайсцi кантэйнеры можна ў гандлёвых цэнтрах, крамах i навучальных установах 45 гарадоў краiны па яркiм колеры i намаляваных на iх героях — крышарыках, — якiх прыдумалi спецыяльна да акцыi. У Мiнску такiя ёмiстасцi для дапамогi можна знайсцi ў цэнтрах «Галерэя Мiнск», «Грын Сiцi», «Скала», «Аўтлет», супермаркетах «Суседзi» i iншых буйных крамах. Для перапрацоўкi падыдуць крышкi ПЭТ-бутэлек з-пад напояў, бытавой хiмii i парфумерыi.

Арганiзатары кажуць, што нават калi ў горадзе не з'явiлiся спецыяльныя кантэйнеры, крышкi ўсё роўна варта збiраць асобна. Можна звязацца з рэгiянальным каардынатарам акцыi, i грузавiк адхiлiцца ад маршруту, каб прыхапiць з сабой увесь сабраны пластык i далучыць вас да акцыi. Заяўкi на ўдзел прымаюцца таксама ў афiцыйных групах праекта ў сацыяльных сетках «Укантакце», Instagram, «Аднакласнiкi».

Новы фармат дазволiць прыцягнуць больш увагi да iснуючай праблемы. Асобны збор — гэта не толькi клопат пра навакольнае асяроддзе, таму што пластык не закопваюць у зямлю, а перапрацоўваюць, але i магчымасць дзейсна дапамагчы, упэўнены ў кампанii «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь». А куратары праекта з розных гарадоў ужо цяпер мяркуюць, што крышачак будзе сабрана шмат, бо людзi вельмi актыўна збiраюць iх. I мястэчак на шляху спецыяльнага грузавiка будзе значна больш, чым заяўлена напачатку.

Праект ужо дапамог некалькiм маленькiм пацыентам з Мiнска, Вiцебска, Смаргонi, Рэчыцы. Гэтым разам сабраныя ад перапрацоўкi крышак сродкi пойдуць на лячэнне 15-гадовай Маi i 10-гадовага Цiмафея Гурскiх з Жодзiна. У абаiх падлеткаў, якiх выхоўвае толькi матуля, сур'ёзныя дыягназы. Заняткi лячэбнай фiзкультурай i масаж замяняюць iм звычайнае рухавае жыццё i не даюць мышцам атрафiравацца. Цяпер хлопчыку i дзяўчынцы неабходныя чатыры курсы рэабiлiтацыi, якiя запланаваны на кастрычнiк—лiстапад. Аднак сабраць неабходную суму сям'я не можа. Таму арганiзатары праекта i заклiкаюць усiх, хто пажадае далучыцца да акцыi, не выкiдваць крышкi i дачакацца грузавiка, якi, як мяркуецца, выправiцца ў шлях у вераснi.

Iрына СIДАРОК

Загаловак у газеце: Жыццё ў абмен на пластык

Выбар рэдакцыі

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.