Вы тут

Прышчыпваем петунii правiльна


Апошнiм часам стала вельмi модна ўпрыгожваць прысядзiбныя клумбы маляўнiчымi кветкамi, якiя радуюць выдатнымi суквеццямi на працягу ўсяго лета. Да такiх раслiн адносiцца i петунiя, а мноства яе сартоў дазваляе кветкаводам эксперыментаваць i ствараць цiкавыя кампазiцыi.

Аб'ёмныя рознакаляровыя кусцiкi махровых, ампельных, двухколерных i аднатонных петунiй заваявалi сэрцы дасведчаных садоўнiкаў i пачаткоўцаў.


Неабходна адзначыць, што гэтая кветка надзвычай пераборлiвая, яе складана выгадаваць з насення, i нават калi ўдасца атрымаць прыгожую расаду, то гэта яшчэ зусiм не значыць, што раслiна будзе радаваць сваiм выглядам. Для таго каб атрымаць раскошныя квiтнеючыя кусты, петунii неабходна прышчыпваць.

У вынiку прышчыпкi кветка пачынае актыўна выпускаць бакавыя парасткi. Куст ад гэтага выглядае больш пышным, моцным i здаровым. Большая колькасць новых галiнак гарантуе большую колькасць бутонаў i кветак. Пры гэтым павышаецца i якасць цвiцення: яно становiцца доўгiм i багатым.

Першую прышчыпку расады петунii робяць над 4-5-м лiстом, выдаляючы зверху пупышку. Тармажэнне верхавiннага росту выклiкае абуджэнне бакавых пупышак, з якiх пачынаюць развiвацца парасткi. Пры фармiраваннi ампельных петунiй iх таксама карысна прышчыпнуць у фазе 4-5 лiсцiкаў.

Наступную працэдуру прышчыпкi праводзьце пасля таго, як адужэе i аклiматызуецца раслiна, пасаджаная на пастаяннае месца жыхарства. На верхнiм парастку пры гэтым павiнна быць не менш за пяць лiсточкаў.

Неабходна выбраць самы высокi парастак, адлiчыць знiзу тры цi пяць лiсцiкаў, а ўсё астатняе адшчыкнуць. Пункт росту петунii зменiцца: замест таго каб расцi ўверх, яна будзе пускаць бакавыя сцёблы.

Прышчыпка адсоўвае цвiценне прыкладна на 2 тыднi. Але зацвiтае не адна кветачка, а адразу некалькi, i бутоны атрымаюцца буйнейшыя.

Перад тым як прышчыпнуць петунii ў наступны раз, неабходна дачакацца, пакуль куст добра разрасцецца. Каб ён быў гусцейшы, пакарацiце некаторыя бакавыя сцёблы. Атрыманыя чаранкi можна ўкаранiць, паставiўшы iх у ваду i тым самым атрымаўшы дадатковы куст петунii. Галiнкi даволi хутка пускаюць у вадзе каранi, i iх можна высаджваць у адкрыты грунт або асобны гаршчок. Перад пасадкай на раслiне трэба абарваць усе лiсты, пакiнуўшы толькi верхнiя.

Неабходна сачыць за знешнiм выглядам куста. Варта своечасова выдаляць усе завялыя кветкi, таму што яны не толькi псуюць знешнасць, але i перашкаджаюць утварэнню новых бутонаў. Асаблiва гэта актуальна для сартоў з вялiкiмi суквеццямi i махровых петунiй.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.