Вы тут

Камета Неавайз ужо побач


У небе ў нас сёння — хвастатая госця. Астраномы ва ўсім свеце назіраюць за яе набліжэннем. На самай справе гэта камета, якую сёлета, яшчэ 27 сакавіка, выявіў амерыканскі касмічны тэлескоп NeoWіse. Яе і назвалі па імені аўтаматычнага «першаадкрывальніка».


Навукоўцы разлічылі, што апошні раз яна праходзіла паблізу нашай планеты 4500 гадоў таму, калі на Зямлі будавалі егіпецкія піраміды. У гэтай каметы незвычайная арбіта. Яна моцна выцягнутая, так што ў апагеліі Сонца ледзь утрымлівае яе. Апроч таго, камета рухаецца ў бок, адваротны руху ўсіх планет, астэроідаў і камет Сонечнай сістэмы. Заўважыўшы гэта, некаторыя астраномы выказалі здагадку пра яе пазасонечнае паходжанне.

Камета аддаляецца ад Сонца і максімальна наблізіцца да Зямлі 23 ліпеня. Але пагрозы яна не ўяўляе, бо праляціць за 103 мільёны кіламетраў ад нашай планеты.

Неавайз бачная пасля заходу і незадоўга да світання ў сярэдніх шыротах Паўночнага паўшар'я, гэта значыць у Еўропе, ЗША і Канадзе.

Каб яе ўбачыць, трэба глядзець крыху вышэй гарызонту ў напрамку на поўнач, паўночны ўсход. Наступны раз камета апынецца паблізу ад Зямлі толькі праз 6800 гадоў. На працягу ліпеня яна будзе перамяшчацца па небе на захад. З трэцяй дэкады месяца яе можна будзе назіраць усю ноч. Праз нейкі час Неавайз знікне з поля зроку, працягнуўшы свой шлях па Сонечнай сістэме.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.